АгропромМикашевичиНовости районаЭкономика

Маленькі юбілей святкуе ў снежні калектыў МТК у Сітніцкім Двары

Вытворчасць малака – была і застаецца галоўным напрамкам дзейнасці і значнай крыніцай даходаў дзяржаўнага прадпрыемства “Сінкевіцкі”. Менавіта тут з’явіўся адзін з першых сучасных жывёлагадоўчых комплексаў  Лунінеччыны, якія зараз пабудаваны ў многіх гаспадарках. Сёлета спаўняецца 10 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю аб’екта ў Сітніцкім Двары.

– Наш калектыў налічвае 23 чалавекі. Працуем як адна, дружная каманда: большасць людзей тут з першых дзён адкрыцця і ўсёй душой адданы няпростой справе, – расказае кіраўнік Васіль Вароніч.  – Пра гэта сведчаць і лічбы. На комплексе сёння размяшчаецца 860 кароў, у тым ліку 637 – дойных. Валавая вытворчасць малака за 10 месяцаў склала больш за 2593 тоны.

За 10 гадоў існавання комплексу прадстаўнікі яго калектыву былі адзначаны самымі рознымі працоўнымі ўзнагародамі і заахвочваннямі. У ліку перадавікоў гэтага года – жывёлавод Тамара Яраховіч, якая даглядае зараз групу з 122 цялят ва ўзросце ад 2 да 6 месяцаў. Апошняе працоўнае дасягненне – сярэднесутачнае прыбаўленне малышоў ў вазе 805 грамаў – значыцца ў ліку лепшых паказчыкаў не толькі раёна, але і вобласці.

– Прагрэс не стаіць на месцы,  – канстатуе Васіль Міхайлавіч. – Каб заставацца на лідзіруючых пазіцыях у вытворчасці малака, стараемся ісці ў нагу з часам. Тым больш, што кіраўніцтва прадпрыемства па меры магчымасьці падтрымлівае нашы прапановы. Адно з апошніх – перавод часткі дойнага пагалоўя на жывёлагадоўчыя маты з поліпрапіленавай тканіны, якія дазволілі палепшыць умовы ўтрымання кароў, скараціць выдаткі на падсцілачны матэрыял і павысіць прадукцыйнасць. Будзем і надалей укараняць і асвойваць новыя тэхналогіі, шліфаваць сваё майстэрства. Толькі так можна дабіцца поспеху!

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть