Агропром

На палях кіпіць работа

полеЛістапад пакуль радуе нас хоць і дажджлівымі, але цёплымі днямі. Яны ж дазваляюць без асаблівых цяжкасцей весці работы па закладцы падмурку пад ураджай 2014 года.
Згодна з планам, з восені сельгасарганізацыям раёна неабходна ўзараць 15 тысяч гектараў глебы. На 18 лістапада работы ўжо выкананы на 73 працэнтах плошчаў. З заданнямі справіліся СВК “Лунінскі” і “Багданаўка”, філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Набліжаюцца да заканчэння работ СВК “Вулькаўскі світанак”, “Велута” і КУП “Міжлескае”.
х х х
Актыўна ідуць работы па дастаўцы на палі арганікі. Каштоўнага ўгнаення ўжо вывезена амаль 160 тысяч тон. З іх 45 тысяч тон унесена ў глебу. Праўда, заворваць арганіку прыступілі 10 з 16-ці сельгасарганізацый.
Добрымі тэмпамі работы ідуць у СВК “Лунінскі”, філіялах “Лобчанскае” і “Аграграніт”, КУП “Міжлескае” і на Палескай станцыі.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть