Агропром

На старце касавіца

Раённы семінар, які адбыўся на базе філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”,  даў пачатак чарговай сельгаскампаніі – нарыхтоўцы кармоў.

На сенаж503аці, размешчанай непадалёк ад сучасных малочных фермаў, удзельнікам мерапрыемства прадставілі разнастайную корманарыхтоўчую тэхніку. Выкарыстоўваючы наглядны матэрыял у выглядзе зводак і інструкцый, вядучы аграном райсельгасхарчу Барыс Абравец расказаў, што для забеспячэння буйной рагатай жывёлы кармамі на зімова-стойлавы перыяд мяркуецца назапасіць 15 тысяч тон сена, амаль 120 тысяч тон сенажу і 180 тысяч тон сіласу. А гэта – не менш як 25 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную жывёліну.

Падчас першага ўкосу неабходна ўбраць травы на плошчы 16 тысяч гектараў: 21 працэнт іх адносіцца да раннеспелых, 41 – сярэднеспелых і 38 – позніх. Па папярэдніх падліках нарыхтаваныя з іх сена і сянаж складуць 34 працэнты ад запланаванага аб’ёму кармоў. Управіцца з першым укосам трэба на працягу 18 дзён. Для гэтага ёсць уся наяўная тэхніка. Астатняя частка сенажу бу-дзе нарыхтавана з траў другога ўкосу, як і сілас – з зялёнай масы кукурузы.

Асаблівую ўвагу звярнулі на якасць нарыхтоўваемых кармоў. Як растлумачыў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, пераросшыя травы губляюць 43 працэнты сваёй пажыўнасці. А развіваюцца яны сёлета надзвычай хутка і раннеспелыя ўжо не дадуць чакаемага эфекту. У гаспадарках неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб як мага хутчэй управіцца з касавіцай. Не згубіць якасць корму дапамогуць і правільнае выкарыстанне кансервантаў пры закладцы сенажу і сіласу, і іх захоўванне. На гэтых тэхналагічных аперацыях спы-ніліся больш падрабязна. Было таксама заўважана, што выдатны эканамічны эфект даюць кармы, упакаваныя з дапамогай прэса ў палімерную плёнку. Такія ёсць у СВК “Вулькаўскі світанак”, “Лунінскі” і на Палескай станцыі. Асаблівую каштоўнасць маюць і травы, скошаныя да 10 гадзін ранку. Каб зацікавіць ра-нішняй работай касцоў у гаспадарках, было прапанавана павялічваць ім за гэты час заробак.

Калі ж закранулі пытанні выкарыстання тэхнікі, то Васіль Міхайлавіч папярэдзіў: пры касьбе не здрабняць моцна травы, вышыня іх нарэзкі павінна быць у межах 5-7 сантыметраў. Як дасягнуць яе, было паказана на прыкла-дзе прадстаўленых на сенажаці кормаўборачных камбайнах. Тлумачачы асаблівасці рэгуліроўкі жняярак, галоўны інжынер райсельгасхарчу Аляксандр Савіна нагадаў аб неабходнасці захавання тэхнікі бяспекі пры работах і абавязковую наяўнасць на камбайнах вогнетушыцеляў.

Гледзячы на высокія, густыя травы ў “Лобчанскім” усе разумелі, з пачаткам сёлетняй касавіцы спазніліся. Тым не менш, шанц выратаваць у травах самае каштоўнае – бялок, яшчэ ёсць, калі скасіць іх на сена. Гэта і рэкамендаваў кіраўнікам гаспадарак Васіль Агіевіч. Ён таксама запатрабаваў узмацніць асабісты кантроль за работай корманарыхтоўшчыкаў.

Другая частка мерапрыемства датычы- ла жывёлагадоўлі. Да гурта, дзе пасвіліся каровы, дабіраліся па акуратна падкошанай пасля выпасу пашы. Менавіта ў такім стане яна павінна быць ва ўсіх гаспадарках. На ўчастку, агароджаным электрапастухом, побач з высока растучай травой ляжалі свежаскошаныя валкі. Іх у гэты час елі каровы. Такая тэхналогія кармлення пры высокіх травастоях спрыяе росту надояў. А з гэтым у раёне – праблема. Аналізуючы апошнюю зводку, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч выказаў незадаволенасць вынікамі пераходнага перыяду пры пераво-дзе дойных статкаў на летне-пашавы перыяд. Нягле-дзячы на наяўнасць добрай травы, валавыя надоі змяншаюцца ў большасці гаспадарак, у выніку чаго Лунінеччына аказалася на апошнім радку абласной зводкі. Былі заслуханы кіраўнікі, якія дапусцілі пралікі. Сярод прычын па-дзення надояў часцей называліся: запозненыя расцёлы, затрымка з выганам жывёлы, вялікія перагоны ад фермаў да пашы, насілле гнусу, спякота… Нягледзячы на гэта для выпраўлення сітуацыі кіраўнікам быў устаноўлены канкрэтны тэрмін – тыдзень. 

Сярод іншых пытанняў, якія ўзнімаліся падчас абмяркоўвання ходу пасьбы, асаблівая ўвага была нададзена кантролю за кожным гуртам, які павінны ажыццяўляць кіраўнік і спецыялісты гаспадарак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть