На старце – новы рамонтны сезон
Агропром

На старце – новы рамонтны сезон

райагроДа заканчэння года яшчэ застаецца пэўны час, а на ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”, ужо часткова падведзены вынікі яго работы. Праўда, гэта датычыць у асноўным рамонтнага сезону.
Як расказаў дырэктар
прадпрыемства Барыс Грыневіч, з заданнем мінулага года справіліся своечасова. Згодна з загадзя складзенымі дэфектовачнымі дакументамі, для правядзення веснавых палявых работ, уборкі кармоў і жніва аграрнікам Лунінеччыны сёлета неабходна было адрамантаваць 344 адзінкі тэхнікі. У мэтах эканоміі сродкаў значную частку работ яны выконвалі самастойна. І толькі найбольш складаныя рамонты даверылі майстрам аграсервіса. Праз іх рукі прайшлі 36 трактароў, 6 збожжа- і 2 кормаўборачныя камбайны, некалькі аўтамабіляў, сярод іх і ГАЗ-53 пераможцы абласнога спаборніцтва на адвозцы зерня ад камбайнаў з СВК “Дварэцкі” Аляксандра Казуна. Фінансаваліся работы за кошт ільготнага крэдыту.
У разрэзе лічбаў вы-
творчая дзейнасць прадпрыемства за 10 месяцаў выглядае нядрэнна. Так, аб’ём рэалізацыі паслуг у параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года павялічыўся на 76,4 працэнта. З атрыманых ад рэалізацыі 1 мільярда 147 мільёнаў рублёў, 947 мільёнаў рублёў – чысты прыбытак. Рэнтабельнасць продажу склала 3,7 працэнта. У той жа час усе напрацоўкі зводзіць да мінімуму адзін толькі радок у статыстычнай зводцы – дэбіторская запазычанасць. На 1 лістапада яна склала 6,4 мільярда рублёў, у той час як крэдыторская – 2,5 мільярда. Адсутнасць наяўных абаротных сродкаў не дазваляе прадпрыемству больш свабодна планаваць рамонтную работу. Дзякуючы пастаяннаму абнаўленню машынна-трактарных паркаў сельгасарганізацый, план рамонту тэхнікі аграрыяў на наступны год зменшыўся амаль на 100 адзінак і складае 243, з іх 34 будуць адрамантаваны ў райаграсервісе.
Нягледзячы на, здава-
лася б, часовую перадышку, майстэрня прадпрыемства не пустуе: ідзе актыўная падрыхтоўка ўласнай тэхнікі да чарговага сельскагаспадарчага сезона. У чаканні рабочых рук застыў збожжаўборачны камбайн “Мега”, на якім штогод старанна працуе механізатар Сяргей Асовіч. Крыху далей размясціўся яшчэ адзін збожжаўборачны КЗС, які належыць СВК “Гарадоцкі”. Да яго рамонту пакуль не прыступалі, але ўжо вызначыліся, што і дзе трэба мяняць. Сам жа рухавік накіравалі аднаўляць на сумежнае прадпрыемства ў Бярозу. Найбольшае ажыўленне панавала на ўчастку, дзе трактарысты мехатрада Аляксей ПРУСАЎ, Юрый МАРЦІНОЎСКІ і Васіль МАКЕЙЧЫК заканчвалі абслугоў-ваць трактары перад выездам у СВК “Дварэцкі” на вываз арганікі. Напярэдадні ўсе яны працавалі на Палескай станцыі, дзе даставілі на палі каля 7 тысяч тон угнаення.
Такарны цэх сустрэў пахам гарачага металу і лёгкай дымавой завесай. За адным са станкоў, схіліўшы галаву, нешта майстраваў Ігар ВАЎКАДАЎ. “Спецыяліст вышэйшага класа, ён з лёгкасцю вытачыць любую дэталь”, – так адгукаюцца пра яго слесары Міхаіл КІРКЕВІЧ, Віктар ПАЎЛОВІЧ, Уладзімір КУЗЬМІЧ і газаэлектразваршчык Іван КАЦУБА, якія разам з газаэлектразвар-шчыкам Сяргеем Колбікам, слесарамі Леанідам Гурбановічам, Віктарам Паўловічам пад кіраўніцтвам загадчыка майстэрань Уладзімірам Леанаўцом складаюць дружны калектыў рамонтнікаў. Ім падуладны любыя механізмы і агрэгаты. Дарэчы, сёлета тэрыторыю майстэрні аптымізавалі. Больш як гектар невыкарыстоўваемай зямлі аддалі гораду. Гэта дазволіла толькі за адзін квартал 2013-га зэканоміць больш як 10 мільёнаў рублёў.
Райаграсервіс – гэта
не толькі рамонтнае прадпрыемства, але і спецыялізаваны цэнтр па тэхнічнаму абслугоўванню энерганасычаных трактароў. Яго ПТА адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, мае права на правя-дзенне гарантыйных рамонтаў, своечасова забяспечваецца неабходнымі фільтрамі і масламі. У зоне абслугоўвання разам з Лунінецкім знаходзяцца Столінскі і Пінскі раёны. Тэхнічная служба цэнтра ўкамплектавана і спецыялізаваным транспартам з інструментам для ўхілення паломак нават у палявых умовах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть