Агропром

НАДЗЕЙНАЯ ПАДТРЫМКА “РАЙАГРАСЕРВІСА”

На жніве ў кожнай гаспадаркі  – свая тактыка. Адміністрацыя ПУСП
“Рэдзігерава-Агра”, напрыклад, спачатку кінула ўсе наяўныя сілы на ўборку аўсу.


Са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілём
Клімчуком у суправаджэнні галоўнага эканаміста гаспадаркі Міхаіла Скрабейкі
пад’ехалі на поле, дзе чатыры экіпажы камбайнаў заканчвалі абмалочваць калоссе
гэтай культуры.

– Сто гектараў ячменю ўжо ўбралі, пры ўраджайнасці 44,4
цэнтнера з кожнага. Работы засталося прыкладна на гадзіну. Калі за гэты час не
пойдзе дождж, – тут Міхаіл Міхайлавіч уважліва паглядзеў на неба, якое з захаду
і поўначы зацягвала цёмнымі хмарамі і дадаў, – 
то ўсе камбайны накіруем на азімае жыта. Яго ўжо намалацілі 1 тысячу
тон, з якіх 471 тону прадалі на Пінскі КХП у лік дзяржзаказу, перавыканаўшы
заданне на 21 тону.

–У цэлым зерневыя ўрадзілі нядрэнна, – заўважыў кіраўнік
“Рэдзігерава-Агра” Дзмітрый Малевіч. – Калі не падвядзе надвор’е, возьмем
рэкордны для нас ураджай вагой у 4 тысячы тон. На сённяшні дзень, убралі 41
працэнт плошчаў, пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 цэнтнера з гектара намалацілі
1803 тоны зерня. Спякотнае надвор’е аблегчыла яго дапрацоўку. Зерне на коласе
не перавышае 14-працэнтнай вільготнасці, таму мінае працэдуру сушкі, што
дазваляе зберагчы і людскія, і энерагрэсурсы. На жаль, гаспадарка па-ранейшаму
адчвае недахоп механізатараў і тэхнікі. Таму з удзячнасцю прымаем дапамогу ААТ
“Лунінецкі райаграсервіс”, які накіраваў на нашы нівы збожжаўборачны камбайн
“Мега” ў складзе сына і бацькі Сяргея і Мікалая Асовічаў. Гэта сапраўдныя
хлебаробы: жніво вядуць якасна і без страт. Толькі добрых слоў заслугоўвае і
наш экіпаж у складзе Аляксандра Дзенесюка і Аляксея Кушнерук. Сярод камбайнераў
гаспадаркі ў іх самы вялікі намалот. З зайздросным азартам працуюць два нашых
вадзіцелі і трактарыст на адвозцы збожжа. Яны здолелі так арганізаваць сваю
справу, што амаль не адчуваецца дэфіцыт транспарту.

Дапамога райаграсервіса не абмяжоўваецца камбайнам.
Задзейнічаны яшчэ і два прэс-падборшчыкі, столькі ж трактароў на адвозцы зерня
і саломы, пажарны аўтамабіль і “Амкадор”. Дзякуючы іх падтрымцы, здолелі
нарыхтаваць нядрэнны запас кармоў на зіму. Маем 15 цэнтнераў кармавых адзінак у
разліку на ўмоўную галаву жывёліны. Па колькасці назапашанага лідзіруем у
раёне. Толькі сена нарыхтавалі 2 тысячы тон, з іх 600 тон прадалі насельніцтву.

Хоць і адчуваем дэфіцыт фінасавых сродкаў, але працягваем
рэканструкцыю фермаў, прыводзім у сучасны выгляд кабінеты ў адміністрацыйным
будынку, абнаўляем абсталяванне. Спадзяемся, што ўсё гэта пасадзейнічае
замацаванню кадраў.  

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть