Агропром

НАСЕННЕ – ТОЛЬКІ ЧЫСТАЕ

Добрыя намалоты збожжавых і зернебабовых дазволілі нарыхтаваць неабходную колькасць насення пад ураджай наступнага года. 
Гаспадаркі раёна своечасова справіліся з сяўбой азімых культур. У адпаведнасці  з патрабаваннямі Праграмы насенняводства Рэспублікі Беларусь,  падчас яе выкарыстоўвалі зерне не ніжэй за другую рэпрадукцыю. Акрамя таго, у мэтах сортаабнаўлення 500 тон эліты закупілі ў спецыялізаваных гаспадарках краіны.  
Для паспяховага правя-дзення яравой сяўбы на складах Лунінеччыны засыпана 3458 тон насення. Частка зерня (46 працэнтаў) праверана на ўсхо-джасць і чысціню. Якасць яго ў цэлым добрая. Толькі некаторым гаспадаркам неабходна яшчэ давесці яго да кандыцыйнага стану па чысціні. 
Актыўна вядуцца работы па дапрацоўцы насення ў філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, СВК “Лунінскі”, “Вулькаўскі світанак”, “Гарадоцкі”, “Новае Палессе”, “Хваецкае”, СП “Агра-граніт”.  Сярод тых, хто пакуль не спяшаецца ўпэўніц-ца ў якасці насеннага матэрыялу, – СВК “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі”, “Багданаўка”, Палеская станцыя і КУП “Міжлескае”. Адсюль на праверку паступіла ад 2 да 30 працэнтаў ад наяўнай колькасці. Таму работы ў гэтым напрамку неабходна актывізаваць. З кожным днём усё менш застаецца часу да вызначанай даты –1 снежня – калі ўсё насенне павінна быць дапрацаваным і правераным. Нагадаю таксама, што для сортаабнаўлення і сорта-змены, па-ранейшаму можна будзе набыць насенне высокіх рэпрадукцый у СВК “Гарадоцкі” і “Новае Палессе”.
Аляксандр ТАЛСЦЯК, начальнік раённай інспекцыі па насенняводству, каранцінуі ахове раслін. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть