Па-гаспадарску дбаць аб справе
Агропром

Па-гаспадарску дбаць аб справе

ПОМС
Калектыў Палескай станцыі

Калектывы і асобных працаўнікоў, якія сваёй стараннай штодзённай працай ствараюць харчовую бяспеку краіны, сёлета вырашана адзначыць непасрэдна ў сельгасарганізацыях.

З асаблівым задавальненнем уручаў заслужаныя ўзнагароды і прэміі начальнік райсельгасхарчу Юрый Корчык прадстаўнікам свайго былога калектыву. Малочнатаварная ферма №1 Палескай станцыі пад кіраўніцтвам Галіны Калядзіч за год у разліку на адну карову надаіла 5309 кілаграмаў малака, 98 працэнтаў якога рэалізавана сортам “Экстра” і вышэйшым гатункам. Яна па праву заняла першае месца сярод падобных у раёне. Да таго ж, з 7 даярак-пяцітысячніц Лунінеччыны шэсць працуюць у Палескім. Атрымліваючы ўзнагароды і віншаванні, працаўнікі паабяцалі не зніжаць дасягнутых вынікаў.

лобчанское
Працаўнікі філіяла «Лобчанскае»

У філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод» для ўрачыстага мерапрыемства выбралі звычную абстаноўку — малочнатаварную ферму. Дыхтоўныя памяшканні, чысціня і парадак, а таксама акуратная, дагледжаная жывёла яскрава паказвалі, што тут «уладараць” тыя, хто па-гаспадарску дбае аб справе, якой займаецца. Нездарма ім прысуджаны і найбольш ганаровыя дыпломы: першай ступені — за перамогу сярод сельгасарганізацый па вытворчасці малака (у параўнанні з 20і3-ым, пагалоўе дойнага статка ў 2014-ым вырасла на 3 працэнты, надой малака ў разліку на карову павялічыўся на 233 кілаграмы. Да таго ж, 99,3 працэнта малака прададзена сортам “Экстра” і вышэйшым гатункам). Дыплом другой ступені быў уручаны калектыву МТФ №1 в. Лобча, якім кіруе Галіна Самандык. Іх вынік — 5086 кілаграмаў малака ў разліку на карову, 99 працэнтаў якога рэалізавана сортам “Экстра” і вышэйшым гатункам.

З ганаровай місіяй прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе начальніка райсельгасхарчу Юрыя Корчыка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Дубініча і галоўнага заатэхніка райсельгасхарчу Таццяны Салаховіч наведала і СВК “Вулькаўскі світанак”.

Галіна КАНСТАНЦІНАВА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть