Агропром
ПАКАЖЫЦЕ, НА ШТО ЗДОЛЬНЫЯ!
Умовы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур
Спаборніцтва арганізавана з мэтай своечасовага і якаснага правядзення ўборкі ўраджаю, павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі. Удзельнікі –гаспадаркі і іншыя сельспрадпрыемствы, а таксама экіпажы камбайнаў і вадзі-целі транспартных сродкаў на адвозцы збожжа.
Віды спаборніцтва:
1. За дасягненне лепшых паказчыкаў па ўраджайнасці сярод гаспадарак.
Пераможцамі прызнаюцца калектывы, якія ў 2012 годзе атрымалі найбольшую прадуктыўнасць збожжавых і зернебабовых культур у разліку на 1 бала/гектар пасеваў і ў той жа час не дапусцілі зніжэння вытворчасці збожжа ў параўнанні з папярэднім годам (уключаючы зерне рапсу і соі сваёй вытворчасці з залікам: 1 тона гэтых культур – 2 тоны збожжа), а таксама выканалі заданне па продажу збожжа і рапсу дзяржаве і забяспечылі іх пастаўку ў кошт разлікаў з абслугоўваючымі арганізацыямі. Не ўдзельнічаюць у спаборні-цтве гаспадаркі, дзе падчас жніва былі дапушчаны выпадкі траўматызму са смяротным зыходам.
За 1 месца прадугледжана прэмія ў памеры 10000000 рублёў, за 2 месца – 8000000 рублёў, за 3 месца – 6000000 рублёў.
2. Сярод калектываў уборачных агрэгатаў пераможцамі прызнаюцца старшы камбайнер і камбайнер, якія дасягнулі максімальнага намалоту збожжа на ўмоўны камбайн пры высокай якасці работ. Улічваючы розную прадукцыйнасць збожжаўборачнай тэхнікі, пераможцы будуць вызначацца па максімальнаму намалоту на ўмоўны камбайн (намалот на фізічны камбайн з улікам прапускной здольнасці хлебнай масы).
За 1 месца старшы камбайнер прэміруецца ў памеры 1500000 рублёў, камбайнер – 1000000 рублёў; за 2-ое месца – адпаведна 1000000 і 800000 рублёў, за 3 месца – 800000 і 600000 рублёў.
Сярод маладзёжных экіпажаў па найбольшаму намалоту збожжа пераможцам будзе прызнаны адзін экіпаж з уручэннем грашовай прэміі старшаму камбайнеру – 1000000 рублёў, камбайнеру – 800000 рублёў.
3. За дасягненне лепшых паказчыкаў на перавозцы збожжа ад камбайнаў пераможцамі прызнаюцца тры вадзіцелі транспартных сродкаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў па ўмоўнай колькасці перавезенага зерня з улікам каэфіцыента грузападымальнасці аўтамабіля і тэрміну яго эксплуатацыі, пры ўмове недапушчэння страт зерня, захавання тэхнікі бяспекі і працоўнай дысцыпліны. Прэміруюцца: за 1 месца – 1000000 рублёў, 2 месца – 800000 рублёў, 3 месца – 500000 рублёў.
Сярод маладых вадзіцеляў прэміяй у памеры 800000 рублёў узнагароджваецца адзін, які перавязе найбольшую колькасць зерня.
4. Звенням па дапрацоўцы і сушцы зерня на сушыльных агрэгатах, якія перапрацуюць найбольшую колькасць зерня на аднаразовую сушку па марках зернеачышчальных машын. Вызначаюцца два прызавыя месцы: за 1 месца – 20 базавых велічынь , за 2 месца – 10 базавых велічынь.
5. Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання: за перавышэнне валавага збору зерня да ўзроўню 2011 года і выкананне праграмы «Зерне-2012” больш як 5 і 10 тысяч тон прэміруюцца адпаведна: начальнік упраўлення ў памеры да 3 і 5 мільёнаў рублёў, галоўны аграном і галоўны інжынер – да 2 і 3 мільёнаў рублёў кожны.
6. Пераможцамі спаборніцтва прызнаюцца калектывы гаспадарак, атрымаўшыя найбольшую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур і ўзнагароджваюцца грашовай прэміяй: кіраўнікі гаспадарак: 1 месца – 1500000 рублёў, 2 месца – 1200000, 3 месца – 1000000 рублёў; галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры: 1 месца – 1000000 рублёў, 2 месца – 800000 рублёў, 3 месца – 600000 рублёў.
7. Першым тром экіпажам камбайнаў, якія лідзіруюць у раённым спаборніцтве і намалацілі 1000 тон збожжа, а таксама вадзіцелю, які першым перавёз 1000 тон збожжа, уручаюцца падзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
8. Удзел у раённым спаборніцтве не прымаюць пераможцы рэспубліканскага і абласных спаборніцтваў, а таксама калектывы ўборачных экіпажаў, члены якіх дапусцілі зрыў уборачных работ, або парушылі працоўную дысцыпліну ці тэхніку бяспекі.
Паказчыкі на пераможцаў спаборніцтва вызначаюцца па стану на 31 жніўня 2011 года. Пры аказанні дапамогі ва ўборцы ўраджаю іншым гаспадаркам (у тым ліку за межамі раёна і вобласці) аб’ём выкананых работ улічваецца на падставе прадстаўленых даведак. Матэрыялы на трох пераможцаў па кожнаму віду спаборніцтва гаспадаркі прадстаўляюць ва ўпраўленне райсельгасхарчу не пазней як 1 верасня 2012 года.