Першае зерне ў хлебны бохан раёна
Агропром

Першае зерне ў хлебны бохан раёна

28 ліпеня першыя 6,8 тоны азімага жыта новага ўраджаю на Лунінецкі ўчастак Пінскага КХП  даставіў вадзіцель філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” Мікалай Якавец.

Выконваць такую місію больш як за 35 год работы ў сельгаспрадпрыемстве яму даводзілася не ўпершыню. Тым не менш, Мікалай Адамавіч усхвалявана прымаў падарунак ад сустракаўшых яго аўтамабіль старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгі Ермалёнак, а таксама віншаванні ад галоўнага агранома райсельгасхарчу Барыса Абраўца, начальніка Лунінецкага ўчастка Пінскага КХП Мікалая Жэлянгоўскага.

Зачакаліся сапраўднай работы тэхнік-лабарант Людмі-ла Кузьміч і радыёлаг Галіна Швед (на здымку злева направа). Дапамагаючы адна другой, яны хуценька зрабілі папярэднія аналізы на вільготнасць і  заражанасць шкоднікамі. Як толькі збожжа прайшло праверку яшчэ па некалькіх паказчыках, адразу накіраваліся на вагавую. Больш як 5 год прымае, узважвае зерне і нясе адказнасць за яго захаванасць майстар вытворчага ўчастка Таццяна Новік. Сёлета ўпершыню гэтай справай будзе займацца і Сяргей Арэшка.

Усяго ў засекі дзяржавы Лунінеччыне неабходна засыпаць зерня новага ўраджаю 4640 тон (разам з просам, грэчкай).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть