Агропром

Перыяд – пераходны, але прадуктыўны

Залатая восень, якая ўсталявалася сёлета на Лунінеччыне, прынесла яе жыхарам не толькі асалоду ад прыгажосці, але і плён у выгля-дзе павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Алег Багук, пачынаючы з канца жніўня вытворчасць малака, асноўнай крыніцы даходу сельгаспрадпрыемстваў, дасягнула ўзроўню мінулага года. А ўжо з сярэдзіны верасня стала ўпэўнена расці і павялічылася ў цэлым па раёне на 13 працэнтаў. Адбылося гэта дзякуючы спрыяльнаму для росту траў надвор’ю і арганізацыі рэгулярных падкормак жывёлы ў выглядзе здробненай зялёнай масы кукурузы і сенажу. Атрыманы добры ўраджай збожжа дазволіў павялічыць у рацыёнах колькасць канцэнтратаў.
У выніку на 14 кастрыч-ніка валавы надой, атрыманы ад грамадскіх статкаў склаў 134390 кілаграмаў. Найбольшы ўклад у гэты паказчык унеслі жывёлаводы філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” – 11645 кілаграмаў, СВК “Лунінскі” – 8648, “Вулькаўскі світанак” – 15748, “Дварэцкі” – 10367, “Хваецкае” – 9198, КУП “Міжлескае” – 13802 і Палеская станцыя – 8900 кілаграмаў. Пры сярэднераённым сутачным надоі ад каровы 9,21 літра ў “Лобчанскім” атрымліваюць больш як па 12 літраў, у “Лунінскім”, “Вулькаўскім світанку” і на Палескай станцыі больш як 11 літраў, а ў “Чучавіцкім” і “Міжлескім” больш як 10 літраў. Названым гаспадаркам характэрны сістэмны падыход у арганізацыі вытворчасці прадукцыі, захаванне рацыёнаў і высокая працоўная дысцыпліна. Што ў першую чаргу залежыць ад наяўнасці ў іх укамплектаванай спецыялістамі заатэхніч-най службы. У той час недахоп кадраў вышэйшага і сярэдняга звяна адмоўна адбіваецца на вытворчасці ў СВК “Гарадоцкі”, “Дзятлавіцкі”, “Багданаўка”, “Азярніца”, філіяле “Аграграніт”, СВК “Новае Палессе”, дзе сутачныя надоі вагаюцца ад 6,28 кілаграма да 7,9 кілаграма.
Стабільнасцю вызначаюцца гаспадаркі, дзе летась быў створаны паўтарагадовы запас кармоў. Гэта дазволіла ім утрымліваць пагалоўе ў летні перыяд у памяшканнях. Звычныя рацыёны дапоўнілі толькі зялёным кормам. У выніку ў філіяле “Лобчанскае” і КУП “Міжлескае” ў параўнанні з леташнім валавыя надоі за 9 месяцаў павялічыліся больш як на 8 працэнтаў, у “Вулькаўскім світанку” і “Чучавічах” – на 7, на Палескай станцыі – на 4 працэнты.
Добрыя вынікі дасягнуты і ў рэалізацыі малака, якога гаспадаркі раёна прадалі на 13 працэнтаў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Класам экстра і вышэйшым гатункам яго рэалізавана 75,7 працэнта, што ў параў-нанні з леташнім на 4,4 працэнта больш. Толькі высакаякасную прадукцыю рэалізуюць са сваіх фермаў філіял “Лобчанскае”, СВК “Лунінскі”, “Вулькаўскі світанак”, “Азярніца”, “Хваецкае” і Палеская станцыя. Больш як 90 працэнтаў яе паступае з СВК “Багданаўка”, “Велута” і “Гарадоцкі”.
Цёплая восень унесла карэктывы ў тэрміны пастаноўкі жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Летась большасць гуртоў ужо ў верасні былі пераведзены на “зімовыя кватэры”. Сёлета ж ставіць жывёлу ў памяшканні пачалі толькі ў пачатку кастрычніка. Першымі прыгналі з пашы цялушак. Цяпер настала чарга дойнага статка. Да канца месяца з гэтай работай павінны будуць управіцца ўсе гаспадаркі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть