Агропром

Песня працы і руплівасці

У выхадныя на Лунінеччыне завяршылася жніво. Удалечыні заціхае грукат камбайнаў, а ў нябёсы, нагадваючы пра яго, пазіраюць жоўтыя плямы стомленай пожні. Ёсць шмат нагод павіншаваць земляробаў са значнымі дасягненнямі сёлетняй уборачнай кампаніі. Асабліва пашанцавала ў гэтым плане камбайнерам КУП «Міжлескае». Тут адразу чатыры экіпажы з пяці наяўных дасягнулі па намалотах тысячы тон зерня.

Першымі да запаветнай лічбы падышлі Віктар і Віталь Бярозкі. Ім і ўшанаванні адрасаваліся крыху раней. А вось у чацвер такую ж мяжу пераадолелі Руслан Пасавец і Яўген Карповіч. Менавіта ім на наступны дзень везлі з райцэнтра падарункі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, БРСМ і аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Але на месцы ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз – яшчэ адзін экіпаж у складзе Сяргея Грэбеня і Анатоля Грудзько якраз дамалаціў апошнія кілаграмы, а Анатоль Ярэміч і Васіль Караніха аказаліся зусім блізка да запаветнага выніку (на здымку – усе пераможцы, акрамя Яўгена Карповіча). Маючы на руках сувеніры толькі ўчарашнім тысячнікам, вырашылі пазнейшых ушаноўваць потым. Тым не менш, эйфарыя была на тварах усіх удзельнікаў жніва. Даўно гэтыя працавітыя людзі не ўзнімаліся на такую значную вяршыню, не адчувалі сябе ў поўным сэнсе пераможцамі на фоне разнастайных земляробчых праблем.

Прыемна было пазнаёміцца і з лепшымі працаўнікамі на адвозцы зерня ад камбайнаў. Гэта Сяргей Малевіч на аўтамабілі “МАЗ-555102” і Рыгор Бярозка на трактары “МТЗ-1221”. Як аказалася, нават не хуткасная тэхніка ва ўмелых руках можа быць у перадавым страі. У гаспадарцы ведаюць, што на такіх рупліўцаў можна разлічваць у любой сітуацыі, яны ніколі не падвядуць.

Не хаваў задаволенасці ад добрых вынікаў на сёлетнім жніве намеснік дырэктара Іван Сідун. Шлях да гэтага ў гаспадарцы быў няпростым. Тут і поз-нія замаразкі паспелі зрабіць сваю “чорную” справу, і лішняя вясновая вільгаць не дазваляла   своечасова пасеяць. Таму цяпер аграрыі шчыра радуюцца, што тысячныя намалоты ім усё ж пакары-ліся.

Парадаваць земляробаў прыгожай песняй прыехалі ўдзельнікі аўта-клуба, які дзейнічае пры Лунінецкім ГДК. Менавіта дзякуючы іх стараннасці, добрай арганізаванасці і камфортнаму аўтобусу, сёлета многія самадзейныя артысты паспелі выступіць на жніве ці на таку ў самых аддаленых кропках раёна, узняць настрой людзям, адданым роднай ніве і любімай справе. Міжлесцам дарыў свае таленты калектыў “Васілінкі” мясцовага СДК.

Нікому не хацелася каб канцэрт заканчваўся, але праграма яго была кароткай – бо суседняя ніва са спелым зернем чакала сваёй чаргі. “Тысячнікі” дружна ўскочылі за штурвалы камбаўнаў,  і ад гукаў магутных рухавікоў над полем загучала новая песня – песня працы, руплівасці і стараннасці. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть