Агропром

На базе сельгаскаледжа прайшоў раённы конкурс аратых

Па-традыцыі яго ініцыятарамі сталі ўпраўленне райсельгасхарчу, райкам прафсаюза работнікаў АПК, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дырэкцыя прафтэхкаледжа.

Паспяхова пройдзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, пісьмовы экзамен на веданне правілаў дарожнага руху, а таксама жараб’ёўка… І вось першыя трактары нарэзваюць свежыя барозны на некранутым полі. 16 удзельнікаў, столькі ж – участкаў. Як і ў папярэднія гады, сваё майстэрства механізатары, па-дзяліўшыся на групы, паказвалі на трактарах МТЗ-952 і МТЗ-1221. Розныя па ўзросту, вопыту і ўменню ўдзельнікі хвалява-ліся і думалі толькі пра адно – выканаць заданне як мага лепш. А што гэта было няпроста, можна было здагадацца, паназіраўшы, з якой скрупулёзнасцю падыходзілі спецыялісты да пракладкі першай баразны. Ад дакладнасці гэтай аперацыі ў многім залежаў канчатковы выгляд раллі, калі ацэньваліся прамалінейнасць руху, глыбіня ворыва, форма паверхні і шмат іншых нюансаў.

Вось першую баразну на МТЗ-1221 пачаў нетаропка пракладваць майстар сельгаскаледжа Васіль Казун. За яго работай пільна сочаць дзясятак вачэй – гэта і члены камісіі, і трактарысты, якія ўжо выканалі заданне і тыя, каму яшчэ належыць гэта зрабіць. У водгуках чуецца адабрэнне… Яно і не дзіўна. За рулём трактара – сёлетні прызёр аналагічных спаборніцтваў сярод прадстаўнікоў прафтэхустаноў вобласці, якія адбыліся ў Драгічыне ў канцы кастрычніка. Гэтак жа ўпэўнена прайшоў “сваё поле” і 3-курснік сельгаскаледжа Раман Марза, які таксама ўдзельнічаў у абласным конкурсе, дзе заняў пятае месца. Прадэманстраваныя прадстаўнікамі навучальнай установы разважлівасць і нетаропкасць нібы перадаліся наступнаму ўдзельніку Сяргею Іванову з дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі”. Перш чым сесці за руль трактара, Сяргей Георгіевіч уважліва агледзеў яго, больш надзейна замацаваў маркернае кола, зрабіў разварот на адведзенай для гэтага паласе, апусціў плугі і ўпэўнена пачаў пракладваць першую баразну, затым, не спяшаючыся, другую, трэцюю…

У кожнага з механізатараў быў свой падыход для выканання задання. Хтосьці рабіў гэта марудна, а хтосьці, наадварот, вёў трактар настолькі ўпэўнена, што здавалася, амаль не азіраўся на раллю, каб паглядзець на вынік сваёй справы.  Час праляцеў незаўважана, выпрабаванні падышлі да завяршэння. Камісія ўважліва правярала кожны ўчастак, выстаўляла заслужаныя балы і ўрэшце падвяла вынікі. Першага месца ў групе трактароў МТЗ-1221 удастоены майстар вытворчага навучання сельгаскаледжа Васіль Казун. Крыху саступіў яму ў балах  Сяргей Іваноў з дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі”. Трэцяе месца прысуджана механізатару з дзяржаўнага прадпрыемства “Багданаўка” Аляксандру Ільючыку. У групе трактароў МТЗ-952 лепшыя вынікі паказаў майстар вытворчага навучання сельгаскаледжа Мікалай Каховіч, на другім месцы – Васіль Чырэц з ААТ “Дварэцкі”, на трэцім – Дзмітрый Паўлюкевіч з Палескай станцыі.  У намінацыі “Маладыя трактарысты-машыністы” (узрост да 26 год)  першае месца дасталася прадстаўніку сельгаскаледжа Раману Марза, другое – механізатару з дзяржаўнага прадпрыемства “Дзятлавіцкі” Івану Чарнавокаму.

Ганаровыя граматы, прэміі і падарункі   пераможцам уручалі дырэктар сельгаскаледжа Іван Раковіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть