АгропромЭкология

Са святам, меліяратары!

 

526

У першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень меліяратара – прафесійнае свята тых, хто займаецца стварэннем спрыяльных умоў для аграпрамысловага комплексу краіны, садзейнічае аздараўленню мясцовасці і паляпшэнню прыроднага асяроддзя.
Традыцыйна напярэдадні гэтага дня падводзяцца вынікі работы калектываў. З чым прыйшлі да яго меліяратары, расказвае дырэктар ДУП “Лунінецкая ПМС” Віктар КЛІМОВІЧ:

– Мінулы год для прадпрыемства быў паспяховым: выканалі ўсе прагнозныя паказчыкі і планавыя заданні. Складаным выдаўся пачатак 2013-га: снежная зіма і наступная вялікая вада патрабавалі мабі-лізацыі ўсіх сіл на забеспячэнне безаварыйнага пропуску паводкі. Яна прахо-дзіла ў два этапы. Першы назіраўся ў сярэдзіне лютага, другі – з канца сакавіка і красавік. Узроўні вады на рэках і меліярацыйных аб’ектах былі вельмі высокімі, таму машыністы помпавых установак увесь гэты час працавалі ў напружаным рэжыме. Добра спраўляліся са сваімі абавязкамі, праявіўшы сілу характару, прафесіяналізм і ўменне, машыністы помпавых установак Уладзімір Зіміч, Віктар Шабунька, Іван Шмат. Як след арганізоўваў і каардынаваў работу падначаленых у хо-дзе эксплуатацыі і рамонту абсталявання начальнік участка помпавай станцыі Анатоль Шабунька. Асаблівай падзякі заслугоўвае работа ветэранаў, якія зараз знахо-дзяцца на пенсіі, але прыйшлі ў складаны момант на дапамогу. Гэта Канстанцін Ханін і Уладзімір Аляшкевіч.

528Зараз калектыў заняты паўсядзённымі клопатамі па выкананню Дзяржаўнай праграмы “Захаванне і выкарыстанне меліяраваных зямель”. Праводзім рамонтна-эксплуатацыйныя работы, меліярацыйныя мерапрыемствы, а таксама рэканструкцыю і аднаўленне сістэм. На працягу года павінны рэ-канструяваць аб’екты: «Ляскі» – 88 гектараў для СВК «Вулькаўскі світанак», «Нікольскае» – 235 гектараў для СВК «Багданаўка» і іншыя. У выніку Лунінеччына атрымае 2392 гектары абноўленых зямель. За пяць месяцаў выканалі работ на суму 7,9 мільярда рублёў, што складае 144 працэнты да леташняга ўзроўню. Прадукцыйнасць працы расце больш высокімі тэмпамі, чым заробкі (163 працэнты супраць 147). З нагоды прафесійнага свята многія работнікі адзначаны ўзнагародамі. Так, Ганаровыя граматы райвыканкама і райсавета будуць уручаны трактарысту-машыністу Віталію Грабовічу і начальніку планава-вытворчага аддзела Людміле Клімовіч, Падзячнае пісьмо райсавета – трактарысту-машыністу Ігару Казуну. Ганаровай граматы ДУП “Брэстмеліявадгас” удастоены галоўны інжынер Аляксандр Кулеш і кладаўшчык Алена Бяссілка, Па-дзячных лістоў “ДУП “Брэст-меліявадгас” – трактарыст-машыніст Вячаслаў Грабовіч і вадзіцель Мікалай Сыцэвіч. Удзячны за плённую працу экскаватаршчыкам Сцяпану Янчуку (на здымку) і Аляксандру Грабовічу, бульдазерыстам Івану Канапацкаму і Дзмітрыю Канапацкаму, вадзіцелям Аляксандру Сарока і Адаму Дубінічу, аглядчыкам гідратэхнічных збудаванняў – Міхаілу Коту і Аляксею Кавальчуку, электрагазазваршчыку Арцёму Чарнавокаму і многім іншым работнікам.

Віншую калектыў і ветэранаў вытворчасці са святам. Зычу ўсім здароўя і дабрабыту.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть