Агропром

«Самым цікавым быў творчы конкурс»

На Брэстчыне прайшоў  першы абласны конкурс прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення, удзел у якім прынялі каля 50 спецыялістаў.

Каманду Лунінеччыны ў складзе аператараў машыннага даення ААТ “Вулькаўскі світанак” Валянціны Навіцкай, Палескай станцыі Раісы Дрынеўскай і Таццяны Мардухай з дзяржаўнага прадпрыемства “Азярніца” прадстаўлялі кіраўнік аграпрамысловага саюза Уладзімір Соц і намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Алег Багук. 

Нашым землякам выпала спаборнічаць з калегамі з Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пінскага, Пружанскага і Столінскага раёнаў. У ходзе конкурсаў яны дэманстравалі тэарэтычныя веды, паказвалі практычныя навыкі пры разборцы і зборцы  даільных апаратаў. Самым жа цікавым было прадстаўленне візітовак. Вось як расказала пра яго Валянціна Навіцкая (на здымку) з “Вулькаўскага світанку”:

– Калі папярэднія конкурсы насілі чыста прафесійны напрамак, то апошні – з разраду творчых. Хоць і нязвычна было выходзіць упершыню на сцэну, але адчуванне, што трэба прадставіць свой край, надавала сілы і смеласці. На жаль, заваяваць пераможных месцаў нам сёлета не ўдалося. Тым не менш, акрамя атрыманых цёплых пледаў засталося шмат самых добрых успамінаў і цікавых знаёмстваў. Лічу, што такія конкурсы вельмі патрэбны. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть