Агропром

Санацыя як шлях да выратавання

У лепшыя савецкія часы, пра якія многія ўспамінаюць з настальгіяй, калгасы былі флагманамі многіх вёсак, а старшыні вырашалі ўсе надзённыя пытанні. За апошнія 20 год адбылося некалькі рэформаў. Фактычна нічога істотнага, акрамя змены шыльды на будынках з калгасаў у СВК, затым у дзяржаўныя прадпрыемствы і ААТ, і растрат на пераафармленне дакументаў не адбылося… На сённяшні дзень 4 прадпрыемствы раёна знаходзяцца ў стане санацыі. Адно з іх – ААТ «Дварэцкі», дзе антыкрызісным упраўляючым прызначаны Іван ГРЫЦКЕВІЧ.

Іван Іванавіч нарадзіўся і вырас у Краснай Волі. Закончыўшы сельскагаспадарчы каледж у райцэнтры, Горацкую акадэмію, нават падумаць не мог, што калі-небудзь зоймецца “рэанімацыяй” прадпрыемства, якое ўпала ў вытворчую прастрацыю. Па размеркаванні трапіў на малую радзіму ў КУП «Міжлескае». Быў загадчыкам рамонтна-механічнай майстэрні, галоўным інжынерам і намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце. З 2016-га прыступіў да абавязкаў намесніка старшыні па вытворчасці ў тагачасным СВК «Дварэцкі», дзе і прапанавалі стаць антыкрызісным упраўляючым.

– Захацелася паспрабаваць сябе ў новай справе. Вывесці з крызісу прадпрыемства – гэта ж вельмі цікава: пастаянна вырашаць нейкія задачы, шукаць выхады з заблытаных сітуацый. У рыначнай эканомі-цы свае асаблівасці. Іх спасцігаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна.

– Але веды – ведамі, ды няма такога падручніка, які мог бы сабраць, апісаць, прааналізаваць,   а галоўнае, падказаць рашэнне ва ўсіх складаных сітуацыях, прычым не толькі эканамічных. Што рабіць у кожным канкрэтным выпадку?

– Страшна там, дзе няма людзей і няма з кім працаваць. Каб выйсці з крызісу, патрэбна згуртаваная каманда аднадумцаў, у нас такая ёсць. Дапамогу заўсёды знаходжу і ў асобе выканаўчага дырэктара Віталя Карчэўскага. Ён, як больш дасведчаны кіраўнік, заўсёды дапамагае і словам, і справай.

– Многія памятаюць «Дварэцкі», як адзін з лепшых сельгаскааператываў раёна.     Якія крокі ўжо зроблены, каб вярнуць стабільнае існаванне гаспадарцы?

– Працуем згодна з распрацаваным планам санацыi – фінансавага аздараўлення прадпрыемства. У нас ёсць сучасны  малочны комплекс з імпартнай даільнай залай. Акцэнт робім на паляпшэнне якасці малака, павелічэнне  надояў, нарошчванне пагалоўя. Большую ўвагу нададзім рапсу.

– Неаднаразова даводзілася чуць пытанні пра дварэцкую каўбасу, якую так палюбілі многія спажыўцы.  Ці плануеце вяртацца да яе вытворчасці?

– На сённяшні дзень праведзена рэканструкцыя каўбаснага цэха. Драўляныя элементы заменены на пластыкавыя, закуплены новы халадзільнік, зроблена вентыляцыя, вяндлярная камера. Засталося прывесці ў належны стан забойны цэх, сродкі для рамонту якога плануем атрымаць увосень – разлічваем на добрую ўра-джайнасць рапсу. Сыравіну будзем закупляць, бо свой свінакомплекс утрымліваць эканамічна не выгадна. Вяртанне да вытворчасці каўбасных вырабаў дасць як мінімум 15 дадатковых рабочых месцаў.

– Сям’я не пакутуе ад дэфіцыту ўвагі? Работа ж адбірае шмат часу?

– Не ведаю такіх кіраўнікоў, якія адпрацавалі б 8 гадзін і – да пабачэння. Але за творчасць, адсутнасць шаблонаў, за тое, што «спакой нам толькі сніцца»,  люблю сваю справу. Сям’я  радуецца за мае поспехі і дасягненні. А я ведаю, што за спіной – надзейны тыл: любімая жонка Вольга і два сыночкі – Ціхан і Мірон, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць майго вяртання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть