Агропром

Справіліся першымі

Дзесяць дзён спатрэбілася СВК “Лунінскі” для сяўбы ранніх зерневых.
У нядзелю працаўнікі гаспадаркі закончылі работы на заставаўшыхся плошчах. І цяпер чакаюць дружных усходаў яравых аўса, ячменю, трыцікале і пшаніцы, размешчаных на 515-гектарнай плошчы. Высявалася насенне выключна першай рэпрадукцыі. Асноўная нагрузка, зразумела ж, усе гэтыя дні прыходзілася на два энерганасычаныя агрэгаты “Джон-Дзір” і МТЗ-3022, якімі ўмела кіруюць сапраўдныя спецыялісты сваёй справы Павел Абравец і Васіль Дударга. Выканаўшы адну задачу, нястомныя механізатары адразу ж пераключыліся на сяўбу аднагадовых культур.
Першы веснавы месяц у гаспадарцы плённа выкарыстоўваюць і для іншых палявых работ. У прыватнасці, своечасова падкармілі азімыя зерневыя і рапс, размешчаныя на плошчы 935 гектараў.
Прыкладна месяц застаецца да пачатку сяўбы самай цеплалюбівай культуры – кукурузы. Аднак і гэтую справу не пакідаюць без увагі. На запланаваных плошчах (650 гектараў) актыўна ўносіцца ў глебу арганіка.
У старшыні сельгаска-аператыва Васіля Мелюха пацікавіліся, у чым сакрэт такой прадукцыйнай работы.
– Сакрэту ніякага. Трэба толькі своечасова рабіць сваю справу і мець для гэтага патрэбную і спраўную тэхніку. Зразумела ж, даверыўшы яе па-сапраўднаму любячым зямлю, прафесіяналам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть