Агропром

Стаўка на эліту

Да сяўбы яравых культур працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” прыступілі 29 сакавіка.

Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Скіба, сёлета належыць пасеяць раннія каласавыя на плошчы 800 гектараў. Яшчэ 20 гектараў будзе занята грэчкай, 180 – бульбай, 700 – кукурузай, 400 – аднагадовымі травамі. Веснавыя работы, як звычайна,  пачалі з падкормкі азотнымі ўгнаеннямі азімых культур.

На жаль, перазімаваць, як след, другі год запар не здолеў рапс: з пасеяных 150 гектараў толькі на   50-гектарнай плошчы расліны засталіся жыццяздольнымі. Працаўнікі спадзяюцца, што ўнесеныя тут азотныя ўгнаенні дапамогуць ім набрацца сіл.

городокский 03

Неаднаразовы пераможца шматлікіх спаборніцтваў, механізатар Мікалай БОЎБЕЛЬ – галоўны сеяльшчык у гаспадарцы: з 363-гектарнай плошчы, засеянай на ўчарашні дзень, на яго рахунку – 323. Астатнія, а гэта аднагадовыя культуры, – справа Івана Грыцкевіча, які яшчэ нядаўна займаўся падрыхтоўкай глебы. Яго сеялка  СПУ-6 працуе на невялікіх участках.

Пра веснавую сяўбу ў “Гарадоцкім” пачалі клапаціцца яшчэ з восені, калі пад раннія каласавыя ўзаралі глебу, што дазволіла значна паскорыць яе падрыхтоўку. Сёння работы на палях ідуць зладжана і арганізавана. Улічваючы насенняводчую накіраванасць гаспадаркі, зерневыя тут высяваюць толькі суперэлітай і элітай, якую загадзя пратручваюць. Не адчуваюць у “Гарадоцкім” і праблем з палівам, таму ўпэўнены, што веснавую кампанію правядуць у аптымальныя тэрміны. Усяго на асноўных работах у гэтыя дні заняты ад 20 да 23 чалавек. Менавіта столькі абедаў штодзённа дастаўляе на раскіданыя па тэрыторыі сельгаспрадпрыемства аб’екты вадзіцель Павел КАРАЛЬЧУК і кухонная рабочая Валянціна БІРЫЛА.

городокский 01

У час, калі прыехалі на поле разам з галоўным аграномам Сяргеем Скібам і старшынёй прафкама гаспадаркі Раісай Чырэц, яны збіраліся частаваць сейбітаў  расольнікам, бульбяным пюрэ, катлетамі, салатам з капусты і гарачым чаем. Каля перасовачнай кухні ў гэты момант знаходзіўся толькі Васіль АРАШКЕВІЧ (на здымку) – вадзіцель, які дастаўляе да пасяўнога агрэгата насенне. На пытанне, колькі год ён займаецца гэтай справай, Раіса Іванаўна, папярэдзіўшы адказ, усміхнулася – гэта яго хобі. На што Васіль Адамавіч сур’ёзна кіўнуў галавой. Былы “афганец”, які за 1,5 года ваеннай службы ў Кабуле спазнаў цану жыцця, вельмі адказна адносіцца да даручанай работы, за што карыстаецца павагай і аўтарытэтам у калег.

городокский 02

Напярэдадні выхаду “ЛН” у “Гарадоцкім” раннія зерневыя культуры былі пасеяны на плошчы 323 гектары.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть