Агропром

Свінні вяртаюцца на падворкі

PigПастановай Саўміна РБ №1057 ад 10.11.2014 г. унесены змяненні і дапаўненні ў Пастанову №758 ад 29.08.2013г. “Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёлы”, а таксама ў “Ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання свіней юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі”.

Страціла сілу рашэнне райвыканкама №1115 ад 08.08.2013 г. “Аб прыняцці мер па прафілактыцы і недапушчэнню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней”, якім забаранялася ўтрымліваць свіней жыхарам 5-кіламетровай зоны вакол свінагадоўчага комплексу. У прыватнасці, аграгарадка Дварэц, вёсак Вічын, Язвінкі, Яжаўкі, Сасноўка, Ракітна, Бродніца, Азярніца, Цна, Любажэрдзе, Бараўцы і Купаўцы.

На падставе прынятых дакументаў і зыходзячы з эпізаатычнай сітуацыі і праектнай магутнасці Дварэцкага свінакомплексу рашэннем райвыканкама №1605 ад 8 снежня 2014 года радыус бар’ернай зоны зменшаны да 1 кіламетра. У выніку чаго пад забарону трапляюць толькі Дварэц і Ракітна. Жыхарам астатніх населеных пунктаў дазваляецца заводзіць на падворках звыклую для іх жывёлу.

Кацярына МАКСІМОВІЧ,
галоўны ветурач раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть