Агропром

Такі каштоўны каравай

жнивоАграпрамысловы комплекс, адна з галін Беларусі, дзе любая кампанія мае сваю значнасць для дзяржавы і насельніцтва. І, усё ж, жніво, мабыць, лідзіруе сярод іх. А ўсё таму, што духмяны каравай са збожжа новага ўраджаю застаецца не проста гарантам эканамічнай стабільнасці рэспублікі, але і пацвярджэннем яе росквіту. Пра ход уборкі ў філіяле «Аграграніт» расказвае галоўны аграном Ірына АНТАНОВІЧ:
– У распрацаваны графік не ўкладваемся. З 1555 гектараў пасяўной плошчы, адведзенай пад збожжавыя і зернебабовыя, да канца трэцяй дэкады ліпеня прыбралі пакуль трэць. Пры намалоце ў 1289 тон ураджайнасць склала 23, 4 цэнтнера з гектара.
Нягледзячы на папярэднюю падрыхтоўку, жніво не праходзіць гладка. Калі дзяржаўны заказ па рапсе – а гэта 100 тон – выканалі ў тэрмін, то з жытам і пшаніцай дапусцілі прамаруджванне. А ўсё з-за спарынні, прысутнасць якой патрабуе дадатковай ачысткі збожжа. Стрымліваючым фактарам паслужылі і пуска-наладачныя работы на новым зернесушыльным комплексе вытворчасці «Брэстсельмаш», увод у эксплуатацыю якога супаў са стартам кампаніі.
– Зернесушыльная гаспадарка філіяла даўно патрабавала капітальнай мадэрнізацыі. Сёння работа новага абсталявання арга-нізавана кругласутачна. У тры змены працуе і сушылка «Амкадор» магутнасцю 10 тон. Актыўна выкарыстоўваем і плюшчылку. З яе дапамогай ужо заклалі ў спецыяльныя рукавы з ужываннем якаснага кансерванту 340 тон збожжа. Як паказаў папярэдні год, гэты спосаб апраўдаў сябе. На выхадзе гаспадарка атрымала корм з больш высокімі пажыўнымі характарыстыкамі і тэрмінам захоўвання.
Ёсць пытанні і да парка камбайнаў: тэрмін службы пераважнай большасці перавышае 8 год. А гэта – зніжэнне прадукцыйнасці і паломкі.
Сваю негатыўную ролю адыгрывае аддаленасць пасяўных плошчаў. Каштоўны час губляецца нават пры невялікім рамонце, бо за запаснымі часткамі неабходна ехаць у майстэрні гаспадаркі. Ці варта казаць пра сур’ёзныя паломкі! Як, зрэшты, і ўзгадваць пра перагоны тэхнікі з адной нівы на іншую.
Накіраваўшыся з самай раніцы на новае месца ўборкі каля вёскі Града, экі-пажы камбайнаў прыбылі па прызначэнню толькі каля адзінаццаці гадзін. Каб нагнаць вымушаны прастой, не губляючы ні хвіліны ўзяліся за справу. Увесь працоўны дзень з камбайнамі на полі знаходзіцца дзяжурны разліку ПАВЧ-2 горада Мікашэвічы.
– Клапоцімся пра пажарную бяспеку тэхналагічнага працэсу ўборкі збожжа, – паведаміў камандзір аддзялення Аляксандр Каховіч. – А яшчэ – дапамагаем з ачысткай тэхнікі ад забру-джванняў, што змяншае верагоднасць узгаранняў.
Вярталася з «Аграграніта» поўная станоўчых эмоцый, у тым ліку ад зносін са звычайнымі людзьмі. Тых, якія, нягледзячы на разнастайныя складанасці, кожны год садзяцца за штурвалы камбайнаў, кругласутачна дзяжураць на таках і зернесушылках. Бо мена-віта іх самаадданая праца, натруджаныя рукі, любоў да роднай зямлі надаюць каштоўнасць караваю з новага ўраджаю.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть