Агропром

Тэорыя пацвярджаецца практыкай

Конкурс тэхнікаў-асемянатараў прайшоў на базе СВК “Лунінскі”.
Падчас яго спецыялісты, ад якіх у многім залежыць лёс жывёлагадоўлі ў сельгасарганізацыях, дэманстравалі свае тэарэтычныя веды. Экзаменатарамі выступілі дырэктар племстанцыі Вольга Збанчук, заатэхнік райсельгасхарчу Таццяна Салаховіч, ветурач-гінеколаг раённай ветстанцыі Дзмітрый Аляшкевіч, заатэхнік племстанцыі Андрэй Шапель.
Сваю эрудыцыю, веданне тэхналогіі і тонкасцей справы найбольш яскрава праявілі Ірына Ярмоліч з СВК “Чучавічы”, Сяргей Рафаловіч з Палескай станцыі і Аляксандр Балкуновіч з СВК “Лунінскі”. У іх самы высокі выхад цялят у разліку на 100 кароў, адпаведна 90, 86 і 84 галавы. У намінацыі “Самы малады ўдзельнік” лепшай названа Ірына Соц з СВК “Вулькаўскі світанак”. Сярод ветэранаў, якія жывёлагадоўлі аддалі па 20 і больш год, вызначыліся Ніна Якубовіч з СВК “Велута”, Святлана Марза з СВК “Чучавічы”, Аляксандр Зышчык з СВК “Дварэцкі” і Таццяна Капліч з філіяла “Аграграніт”. Не перастае здзіўляць сваёй адказнасцю і працаздольнасцю Канстанцін Яроцкі з СВК “Хваецкае”. Ён таксама адзначаны прэміяй. Граматы атрымалі і члены звяна па аднаўленню статка з Палескай доследнай станцыі Галіна Аксаміт, Андрэй Даніловіч, Наталля Невядомская. А лепшым пунктам па штучнаму асемяненню прызнаны ПУСП “Рэдзігерава-Агра”, дзе “гаспадарыць” Валянціна Кушнярук.
Уручыў узнагароды намеснік старшыні райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандр Багук. Ён жа падзякаваў спецыялістам за работу і выказаў спадзяванне, што яны не падвядуць раён у такой важнай справе, як аднаўленне статка.
Арганізатары мерапрыемства ўдзячны кіраўніцтву ААТ “Лунінецкі малочны завод” і СВК “Лунінскі” за фундатарскую падтрымку і выдзеленае памяшканне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть