Агропром

ТЫСЯЧНІК – ПРАДСТАЎНІК МНС

   Прадстаўнікі
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях не першы год летам дапамагаюць на жніве.

   Вось і сёлета на
Лунінеччыне чатыры выратавальнікі ў ліпені-жніўні працуюць за штурваламі
камбайнаў ці на адвозцы збожжа. А ў вобласці хлебаробам дапамагаюць 25
супрацоўнікаў МНС, адзначыў кіраўнік абласнога ўпраўлення палкоўнік  Канстанцін ШАРШУНОВІЧ.

   У СВК
“Багданаўка” вельмі ўдзячны старшыне ўнутранай службы Сяргею КАВАЛЕВІЧУ, які
больш як дзесяць год служыць вадзіцелем пажарнай аварыйна-выратавальнай
часці  №11. На працягу гэтага часу штогод
ён аказвае дапамогу на жніве. Сёлета на камбайне КЗС-1218 разам з Паўлам
ЯРМОЛЬЧЫКАМ намалацілі 950 тон збожжавых і 105 тон рапсу.

   Вельмі прыемна,
што сёлета наш зямляк увайшоў у лік тысячнікаў сярод прадстаўнікоў Міністэрства
па надзвычайных сітуацыях. За сваё дасягненне Сяргей Якаўлевіч узнагароджаны
Ганаровай граматай.

   У СВК
“Багданаўка” працуюць і два яго калегі. На камбайне – камандзір
аддзялення ПАВЧ №11, вадзіцелем аўтамабіля – Валерый Савіч. У СВК “Дзятлавічы”
дапамагае вадзіцель ПАВЧ №12 Віктар Чарнавокі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть