У цэнтры ўвагі — самыя старанныя
Агропром

У цэнтры ўвагі — самыя старанныя

хвоецкое

Райкам прафсаюза работнікаў АПК працягвае акцыю «Наш жывёлавод». На гэты раз старшыня Вольга Ермалёнак і галоўны заатэхнік райсельгасхарчу Таццяна Салаховіч сустракаліся з лепшымі работнікамі малочнатаварных фермаў дзяржаўнага прадпрыемства «Хваецкае».

Па прыгожым адзенні, акуратных прычосках і вясёлым настроі жывёлаводаў, якія з гэтай нагоды сабраліся за кубачкам чаю ў кабінеце старшыні гаспадаркі Васіля Лазіцкага, можна меркаваць, што нечаканаму святу яны вельмі рады. Пакуль высокіх вытворчых паказчыкаў, якімі можна было б ганарыцца на ўзроўні раёна, няма, але Таццяна Салаховіч адзначыла, што пэўныя зрухі да лепшага ў «Хваецкім» бачны. Тэмпы росту вытворчасці малака ў параўнанні з леташнім складаюць 113 працэнтаў. Праўда, больш увагі неабходна ўдзяліць яго таварнасці, а яшчэ – вытворчасці мяса. У той жа час яна адзначыла добрую захаванасць статка.

Сярод тых, хто ў гэты дзень прымаў дыпломы і падарункі  ад райкама прафсаюза работнікаў АПК – брыгадзір МТФ №1 Валерый Яроцкі, аператары машыннага даення Яўгенія Кляўцэвіч, Таццяна Салуйчык, Наталля Максімчык, Антаніна Шыш-Дударга, Таццяна Кузняцова, жывёлавод па адкорму і дарошчванню буйной рагатай жывёлы Вера Бут-Гусаім. Ім, самым старанным і працавітым, дарылі вясёлыя песні самадзейныя артысты мясцовага Цэнтра культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам дырэктара Вольгі Мелюх.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть