Агропром

У суправаджэнні ДАІ

Самая бліжэйшая гаспадарка да райцэнтра – СВК “Хваецкае”, сельгасугоддзі якой раскіданы вакол горада. Гэта – і выгода, і дадатковыя складанасці.
Апошнія найбольш адчуваюцца падчас правя-дзення масавых сельгаскампаній, калі на палеткі накіроўваецца вялікагабарытная тэхніка. Арганізоў-ваць у такі час бяспечны рух аўтатранспарту па ажыўленых гарадскіх дарогах без спецыяльнага суправаджэння рызыкне не кожны кіраўнік. Вось і старшыня гаспадаркі Васіль Лазіцкі ў такія моманты звяртаецца за дапамогай ДАІ Лунінецкага РАУС. І, да гонару праваахоўнікаў, ні разу не чуў адмовы.
Хлебаробы гаспадаркі ўдзячны за разуменне і хуткае рэагаванне на іх просьбы выконваючаму абавязкі начальніка ДАІ Андрэю Канапацкаму і інспектару ДПС ДАІ Міхаілу Бусько, якія яны праявілі падчас уборкі збожжавых, суправаджаючы камбайны да ніў і назад на мехдвары. А рабіць гэта за час жніва даводзілася неаднаразова.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть