Уславім тых, хто талент свой і працавітасць зямельцы роднай аддае…
Агропром

Уславім тых, хто талент свой і працавітасць зямельцы роднай аддае…

день сельского хозяйства

Лістападаўскі дзень з раніцы імжыў дажджом. I ўсё ж у зале гарадскога Дома культуры было цёпла і хораша — тут адзначалі сваё прафесійнае свята сельгаснікі і работнікі перапрацоўчай прамысловасці аграпрама.

З цёплымі словамі віншаванняў да іх звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Ён жа адкрыў урачыстую старонку ўручэння заслужаных узнагарод працаўнікам палёў і фермаў.

Потым гэтую пачэсную місію працягнулі старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райсельгасхарчу Алег Багук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама Аляксандр Дубініч, раённага савета кіраўнікоў аграпрамысловага саюза — Уладзімір Соц, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец, першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун.

Вельмі прачулым атрымалася ўшанаванне ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, на змену якім на сцэну ўзняліся тыя, хто зусім нядаўна звязаў свой лёс з работай на зямлі. Для кожнага з іх старшыня райвыканкама А.М. Пачко знайшоў прачулыя словы, падкрэсліўшы, што толькі праз пераемнасць пакаленняў атрымлівае жыватворную сілу самая высакародная з прафесій, якая заклікана клапаціцца пра нашу з вамі харчовую бяспеку.

У той дзень у агульнай складанасці больш як 100 працаўнікоў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галін атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Выдатным падарункам для ўсіх стаў цудоўны канцэрт, у якім талентамі ззялі самадзейныя артысты Лунінеччыны.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть