Агропром

Вітамінны запас

вітамінны запасЗабяспечыць сытную зімоўку для грамадскага пагалоўя СВК “Вулькаўскі світанак”, якое налічвае больш за 4 тысячы жывёлін – такая задача пастаўлена перад корманарыхтоўчым звяном гаспадаркі і яго непасрэдным кіраўніком Мікалаем Трухановічам. Сустрэўшыся з Мікалаем Мікалаевічам пацікавілася, як ладзяцца справы:

– Да масавай касьбы і ўборкі траў першага ўкосу прыступілі 23 мая. Для  сёлетняй вясны гэта пазнавата. Самую пажыўную маладую траву, на жаль, на многіх участках упусцілі. За 33 гады, што працую ў сельскай гаспадарцы, упершыню сутыкнуўся з такім надвор’ем,  як  сёлета. Можна  сказаць, што вясны амаль не было. Зіма адразу ж перайшла ў лета. Адначасова збегліся ўсе палявыя работы. Да таго ж і паспяшацца было немагчыма: не прымала тэхніку на палях перанасычаная вільгаццю глеба. Па гэтай прычыне і зараз, хоць на двары ўжо чэрвень, некаторыя ўчасткі застаюцца незасеянымі. Праблемы з лішняй вадой тармозяць і корманарыхтоўчыя работы. З пачатку кампаніі выбіралі найбольш падсохшыя сенажаці. Плошча ўборкі траў першым укосам складае 840 гектараў.

вітамінны запас2– Косіць травы ў асноўным Уладзімір Паўловіч. На падборцы працуюць вопытныя механізатары:  на “Ягуары” – Мікалай Верас, на новым КВК – Мікалай Кавальчук. Дарэчы, гэтай справай ён займаецца першы сезон і ў той жа час лідзіруе ў спаборніцтве. На яго рахунку 1090 тон нарыхтаванага  сенажу. На згрэбванні падвяленай масы добра зарэкамендаваў  сябе Мікалай Соц,  які таксама раней не меў вопыту работы з граблямі. На трамбоўцы масы заняты  самы цяжкі трактар К-700, якім кіруе вітамінны запас3Уладзімір Ванюк. Улічваючы вялікі аб’ём розна-планавых веснавых работ,  у першыя дні звяно адчувала недахоп тэхнікі на адвозцы траў. Да работы прыступаем з 7 гадзін і працуем увесь светлавы дзень. У абед на  сенажаці дастаўляюцца гарачыя стравы.  Акрамя нарыхтовак на зіму, штодзень па 60-65 тон зялёнай масы дастаўляем на ферму. Вялікую ўвагу надаем якасці за-кладваемага корму. А дасягнуць гэтага можна толькі пры захаванні тэхналогіі. Травы падвяльваем, уносім кансерванты і кругласутачна трамбуем іх у сянажных ямах.
70-гектарны ўчастак сенажаці, на якім пабывалі разам з Мікалаем Мікалаевічам, пачалі ўбіраць напярэдадні, і павінны былі закончыць да канца рабочага дня. На ўскрайку ўжо высіўся ладны курган зялёнай масы, якую бесперапынна проста віртуёзна трамбаваў Уладзімір Ванюк…

вітамінны запас5Спыніўся з граблямі Мікалай Соц. Гледзячы як ён нешта папраўляе ў агрэгаце, пацікавілася, ці не зламаўся. У адказ пачула:

–Участак няроўны, зубы ў граблях раз пораз разыходзяцца, даво-дзіцца часта падганяць. Але такіх участкаў у нас нямнога.

вітамінны запас4Напоўніўшы зялёнай масай чарговы прычэп трактара, наблізіўся на “Ягуары” Мікалай Верас. Мяркуючы па ўсмешцы на твары,  у яго добры настрой:

–Люблю падбіраць духмяныя валкі. На пасяўной даводзілася засеўшыя пасяўныя агрэгаты выцягваць. Цяжкая і непрыемная работа. А тут – раздолле…

У гатоўнасці ў любую хвіліну падставіць свой кузаў ці прычэп пад пагрузчык “Ягуара” на сенажаці на хвілінку застылі трактары і аўтамабілі. А іх гаспадары  Мікалай Вячорка, Уладзімір Соц, Уладзімір Паўловіч (касільшчык), Леанід Паўловіч, Мікалай Яраховіч не ўпусцілі момант, каб абмеркаваць надзённыя справы з галоўным спецыялістам па корманарыхтоўках Мікалаем Трухано-вічам. На сенажаці знахо-дзіўся і брыгадзір участка Мікалай Яраховіч, дэвізам якога з’яўляецца вядомы выраз:  “Давярай, але правярай”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть