Агропром

Восеньскія клопаты аграрыяў

Сельгасвытворцы закладваюць падмурак новаму ўраджаю, убіраюць бульбу, працягваюць нарыхтоўку кармоў для буйной рагатай жывёлы.
На 23 верасня азімых збожжавых на Лунінеччыне пасеяна 5247 гектараў, што складае 46 працэнтаў да задання. Найбольш актыўна гэтая работа вядзецца ў СВК “Велута”, “Азярніца”, “Вулькаўскі світанак”, “Лунінскі”, філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” і СВК “Багданаўка”.
Не змаўкае тэхніка і на бульбяных палетках. Усяго “другога хлеба” пасаджана 954 гектары, з іх 197 – у фермерскіх гаспадарках “Юліян” і “Навіцкіх”. Менавіта ў іх найбольшая ўраджайнасць, адпаведна 403 і 412 цэнтнераў з гектара. У той час на Палескай станцыі – 196, у СВК “Вулькаўскі світанак” – 188, “Гарадоцкі” – 146, “Азярніца” – 110 цэнтнераў з гектара. Праўда, пра канчатковыя вынікі пакуль меркаваць рана: ураджай убраны толькі з 34 працэнтаў плошчаў.
Запасы зімовых кармоў у гэтыя восеньскія дні папаўняюцца сіласам. Пры плане 92441 тона яго назапасілі 77975 тон, пры гэтым убралі 87,8 працэнта плошчаў. Летняя спёка негатыўна адбілася на аб’ёмах нарыхтоўкі сенажу, якога ёсць 63 працэнты да запланаванага. У той жа час гаспадаркі раёна перавыканалі планавае заданне па сену амаль на 1200 тон.
Усяго ў разліку на адну ўмоўную жывёліну травяністага корму пакуль даводзіцца крыху больш як 16,6 цэнтнера кармавых адзінак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть