ВУЧЫЦЦА ЛЕПЕЙ НА ЧУЖЫХ ПАМЫЛКАХ
Агропром

ВУЧЫЦЦА ЛЕПЕЙ НА ЧУЖЫХ ПАМЫЛКАХ

У пачатку кастрычніка 120 кароў і 74 пакрытыя цялушкі ў СВК «Новае Палессе” пачалі абжываць рэканструяваную малочнатаварную ферму ў Перунова. Старшыня гаспадаркі Віталь Ермалёнак  не хавае задаволенасці:

– Яна ў нас – эксперыментальная. Падагулілі вопыт іншых гаспадарак і, здаецца, узялі для сябе самае лепшае. Ад старых  будынкаў засталіся толькі сцены. Аднаўляючы памяшканні, стараліся з карысцю выкарыстаць кожны метр плошчы. Вось чаму крыху нязвычна выглядае цэх раздою першацёлак. На першы погляд можа падацца, што размешчаны яны занадта скучана. Аднак ужо ўпэўніліся, што разлікі былі правільныя. Нягле-дзячы на тое, што на два рады толькі адзін кармавы стол, ні адна з кароў не абдзелена харчаваннем. Вырашылі праблему і з механізаваным выдаленнем гною ў месцах, куды нельга было падагнаць трактар. На рэканструкцыю ўжо затрацілі 1,5 мільярда рублёў бюджэтных сродкаў і 200 мільёнаў рублёў сваіх, яшчэ 500 мільёнаў заробленых грошай асвойваем на добраўпарадкаванні памяшканняў. 
Гэта ферма ў нас будзе своеасаблівым плацдармам для паспяховага развіцця малочнай галіны. Аналізуючы стан спраў у гаспадарках, якія ўжо маюць сучасныя МТФ, адзначыў, што пры пераходзе на новыя тэхналогіі амаль паўсюдна назіраецца зніжэнне прадуктыўнасці дойных статкаў. Адной з прычын з’яўляецца няправільнае раздойванне. Лічу, мы здолеем мінуць такую сітуацыю, маючы асобную ферму, на якой будуць функцыянаваць толькі цэхі раздою і сухастою. Як атрымаецца на справе, убачым у наступным годзе, калі ўвядзем у строй МТФ у вёсцы  Барсукова.
На падыходзе да памяшканняў, што ў Перунова, сустрэла загадчыца Антаніна ЯЦКЕВІЧ:
– Работа ў жывёлагадоўлі заўсёды была фізічна цяжкай. Цяпер жа ўсю звычную ручную працу замяняе механізацыя. Таму і «штат” у нас невялікі. Аператарамі  машыннага даення працуюць Марыя Проц і Таццяна Брышталь, жывёлаводамі – Леанід Лысак і Рахім Тошаў. Ён жа з’яўляецца і слесарам. Тэхнік па штучнаму асемяненню Галіна Гулько адказвае за аднаўленне статка, а лабарант Юлія Крукавец – за якасць малака. Алег Глытаў – вартаўнік. Калектыў толькі згуртоўваецца. Аднак ужо зараз бачна, што да справы людзі адносяцца старанна. На зімова-стойлавы перыяд у гаспадарцы  нарыхтавана дастаткова сенажу, сіласу, сена. Разнастаіць рацыёны дапамагае наяўнасць бульбы, морквы, кармавых буракоў і канцэнтраты, што дазваляе карміць жывёлу ўдосталь.  Цяпер у суткі ад кожнай каровы надойваем у сярэднім па 8,6 кілаграма малака. Упэўнена, паказчык будзе расці. Нядаўна на ферме нарадзіліся маленькія цяляткі. Значыць усё ў нас павінна быць добра і пастаўленыя задачы будзем выконваць. 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть