Агропром

Вынікі руплівай працы

горокскийЗгодна з існуючым палажзннем тры зкіпажы камбайнаў, якія раней за ўсіх намалацілі 1 тысячу тон зерня, і вадзіцель, што першым перавёз 1 тысячу тон збожжа ад камбайнаў, узнагароджваюцца Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і грашовымі прзміямі.

Як вядома, першымі тысячнікамі ў раёне сталі хлебаробы з СВК “Гарадоцкі” — экіпаж камбайна ў складзе Мікалая Боўбеля і Максіма Панасевіча. Праз некаторы час іх дасягненні паўтарылі калегі — Мікалай Зосіч і Анатоль Ільіч з гэтай жа гаспадаркі.

Ушанаваць хлебаробаў і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды ў «Гарадоцкі» прыбылі намеснікі старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч і Юрый Корчык, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дубініч.

У гэты ж дзень пабывалі ў КУП “Міжлескае”, дзе павіншавалі яшчэ адзін экіпаж тысячнікаў у складзе камбайнераў Ігара Свібовіча і Міхаіла Нікалаевіча. Уручаючы ім Падзячныя пісьмы райвыканкама, Аляксандр Дубініч пажадаў не спыняцца на дасягнутым і імкнуцца да двухтысячнага рубяжу.

— Шчыра кажучы, нават не чакалі, што станем у ліку першых. Не гналіся за лічбамі. Проста працавалі, як звычайна, — сціпла гавораць мужчыны.

Іх зладжаны экіпаж — выдатны прыклад таго, як сплаў вопыту і працавітасці прыносіць вынік. Вядома,поспеху спрыяе і добрая арганізацыя ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы. Тут створаны ўсе неабходныя ўмовы — харчаванне, своечасовы рамонт тэхнікі.

Падзяку абкама прафсаюзаў і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама і грашовую прэмію атрымаў вадзіцель на перавозцы збожжа Дзмітрый Канапацкі.

— Вельмі важна, калі тваю работу заўважаюць. Будзем працаваць з падвоенай энергіяй, каб убраць хлеб без страт і ў самыя кароткія тэрміны.

Прыемна было павіншаваць хлебаробаў і мне. Памятаючы, што чалавек славіцца не размовамі, а справамі, не стала забіраць у камбайнераў каштоўны час сваімі пытаннямі. Упэўнена, што лепш за ўсякія словы будуць іх наступныя працоўныя перамогі.

Марына Арэшка



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть