Агропром

Вытворчасць насення – па новых правілах

семена9 лістапада 2013 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб насенняводстве”. Асноўныя змяненні яго папрасілі пракаменціраваць начальніка інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Аляксандра ТАЛСЦЯКА:
– Новы Закон у многім адрозніваецца ад ранейшага і датычыць вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін, а таксама агароднінных і кветкавых культур на прысядзібных участках. Згодна з артыкулам 13 у Рэестр вытворцаў могуць трапіць толькі тыя, хто займаецца вырошчваннем арыгінальнага і элітнага насення. Для гэтага яны абавязаны не пазней, чым за месяц да пачатку дзейнасці прадставіць неабходныя звесткі ў ДУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін”.
Варта заўважыць, што заява на вызначэнне гатунковых якасцей насення, прызначанага для далейшай рэалізацыі, падаецца па месцы рэгістрацыі вытворцы пасля пасеву культур, але не пазней як 1 мая – для азімых і 1 чэрвеня – для яравых. Па выніках лабараторных даследаванняў выдаюцца адпаведныя пасведчанні.
Абавязковаму гатунковаму кантролю належаць пшаніца мяккая і цвёрдая, жыта, трыцікале, авёс, ячмень, лён-даўгунец, рапс, кукуруза, цукровыя буракі.
Атрымаць акт на апрабацыю насення для асабістага выкарыстання можа кожны вытворца. Пры гэтым пробы ад партый ён мае права адбіраць самастойна.
Добрая якасць дражыраваных і агароднінных культур, а таксама дробнага і кветкавага насення пацвярджаецца пасведчаннем. Калі ж па нейкіх параметрах яно не адпавядае неабходным патрабаванням, выдаецца паведамленне.
Для атрымання пасведчання аб якасці насення неабходна прадставіць: дакумент аб пацвярджэнні аплаты; арыгінал і копію акта апрабацыі (для айчыннага насення), арыгінал і копію пасведчання (на ўвезенае ў краіну), арыгінал і копію таварна-транспартнай накладной, арыгінал і копію серты-фіката якасці, копію фітасанітарнага сертыфіката краіны месцазнаходжання вытворцы партыі насення сельскагаспадарчых раслін.
Згодна з артыкулам 16 Закона забараняецца вытворчасць, рэалізацыя і выкарыстанне насення раслін, гатунковыя якасці якога не пацвер-джаны вышэйпералічанымі дакументамі, а таксама таго, што належыць да гатунку, не ўключанаму ў Дзяржаўны рэестр. У той жа час дзеянне новага Закона не распаўсюджваецца на фізічных асоб, якія займаюцца насенняводствам для асабістых патрэб, без мэты атрымання прыбытку.
Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць у раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть