Хіт продажу — бульба
КультураПроисшествияАгропром

Хіт продажу — бульба

кирмаш6«Дзе двое – там рынак, трое – базар, а сямёра – кірмаш», – так сцвярджае старадаўняя прымаўка.

кирмаш8У Лунінцы ў духу лепшых беларускіх традыцый на адной з цэнтральных вуліц горада – Савецкай – разгарнуліся гандлёвыя рады з агароднінай, збожжам, саджанцамі пладова-ягадных дрэўцаў. Дзень парадаваў сонечным надвор’ем, таму і людзей сабралася нямала. Між гандлёвымі радамі хадзілі пакупнікі з вялікімі сумкамі, веласіпедамі, каляскамі, ацэньваючы таварны выгляд і кошт патрэбнай прадукцыі.

кирмаш5У асноўным яе прапанавалі мясцовыя сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі, аднак былі і заезджыя прадаўцы. Не першы год завітваюць з Брэста рэалізатары абутку айчынных вытворцаў:

кирмаш3– Летась у вас гандлявалі, прыгадвае прадавец, засталіся задаволенымі. Спадзяемся, што і на гэты раз зможам задаволіць пакупнікоў асартыментам і цэнамі.

кирмаш7Сёлета ў гадавальніку Івана Яраховіча з Галага Бору вырашчана больш як 16 тысяч саджанцаў пладова-ягадных дрэўцаў, якія карыстаюцца попытам як у нашым раёне, так і ў іншых рэгіёнах Брэстчыны.

З самага ранку крыху сумна было, народ часцей збіраўся каля машын з агароднінай, а зараз і да нашай прадукцыі пачалі праяўляць цікавасць, што несумненна радуе, – дзеліцца ўражаннямі Іван Арцёмавіч.

Чаго толькі не было на кірмашы! Бульба, збожжа, цыбуля, морква, буракі, капуста, журавіны, мёд – на кожны тавар быў свой пакупнік. Многія сельгаспрадпрыемствы да 9 гадзін паспелі амаль цалкам распрадацца. Так, у СВК “Новае Палессе” тры машыны накіраваліся ў гэты час дамоў.

кирмаш1– Выдатны сёння гандаль, – расказвае дырэктар “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства Іван Соц.Цыбуля па 3400 рублёў ідзе “з колаў”. За ячменем, пшаніцай і трыцікале дадатковы рэйс нават давялося рабіць, ды і бульба нядрэння прадаецца.

Што датычыць “другога хлеба”, дык менавіта ён стаў хітом продажу. Вялізныя чэргі ўтварыліся ля машын фермерскіх гаспадарак “Чырэц” і “Юліян”. Цэны і якасць фермерскага ўраджаю вельмі радавалі пакупнікоў, а вось неабходнасць чакаць у многіх выклікала незадавальненне:

кирмаш Зрабіце фотаздымак чаргі,даносілася з натоўпу. І гэта кірмаш называецца, што толькі пару машын з бульбай, і не факт, што ўсім хопіць…

– Дакладна арганізавала работу міліцыя, дазваляючы ўласнаму транспарту пад’язджаць да месца закупкі агародніны і збожжа.

– Прыйшла за цыбулей, але  4 тысячы рублёў за кілаграм – занадта дорага для мяне,паскардзілася пенсіянерка Валянціна Рыгораўна.

кирмаш4Акрамя агародніны, у гэты дзень шырока быў прадстаўлены гандаль і іншымі таварамі. Чарга назіралася за рыбай, якую прывезлі з рыбгаса «Лахва». Самы ж вялікі таўсталобік прапаноўвалі работнікі СВК “Гарадоцкі” – рыбіна ледзь памясцілася ў ванначцы і прыцягвала ўвагу многіх, але купіць яе ніхто не адважваўся. Індакачкі з СВК “Хваецкае” і трусаняты лунінцкага прыватніка “ажыўлялі” кірмаш. Мясныя, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты на розны густ прапанавалі спажыўцам гандлёвыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы.

кирмаш10«Разбягаліся» вочы ад хлебабулачных, кандытарскіх і кулінарных вырабаў. Іх прапаноўвалі хлебазавод, філіялы райспажыўтаварыства і ДОРОРС. Жадаючыя маглі набыць і гаспадарчыя прылады, а таксама сувенірную прадукцыю.

кирмаш9Пах шашлыкоў вабіў да сябе, таму і пустых столікаў у кафэ на адрытым паветры, у якое ператварылася Прывакзальная плошча, станавілася ўсё менш. Падбадзёрвалі людзей са сцэны калектывы “Світанак” і “Крынічанька”, салісты мастацкай самадзейнасці гарадскога і сельскіх дамоў культуры.

У раёне аўтастанцыі сабраліся ў асноўным дачнікі, якія спадзяваліся набыць угнаенне для сваіх участкаў. Аднак, не ўсім пашанцавала. Пакупнікоў аказалася больш, чым прадаўцоў.

кирмаш2І ўсё ж, восеньскае свята атрымалася яркім і насычаным. Прыемна, што агульныя ўражанні, нягледзячы ні на што, засталіся цёплымі. Шматлікія пакупнікі ішлі з гандлёвых радоў задаволеныя сваімі пакупкамі, а гандляры – прыбыткам. Час, адведзены для кірмашу, праляцеў незаўважана. Таму невыпадкова пазней паявілася пэўнае жаданне, каб наступны сельскагаспадарчы кірмаш 17 лістапада прайшоў з яшчэ большым размахам, з новымі ўдзельнікамі і прапановай прыпасаў на зіму.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть