Агропром

Хлеб новага ўраджаю

хлебпаступіў у дзяржаўныя засекі 15 ліпеня першыя 6,5 тоны жыта на Лунінецкі хлебапрыёмны пункт Пінскага КХП даставіў вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-53 Сяргей САХВОН (другі справа) з СВК “Лунінскі” ў суправаджэнні галоўнага агранома Мікалая Малашчыцкага. Па традыцыі іх сустракалі з падарункам старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дубініч, галоўны аграном упраўлення райсельгасхарчу Барыс Абравец і начальнік участка Міхаіл Насковіч.
Пакуль ушаноўвалі вадзіцеля, работнікі хлебапры-ёмнага пункта выконвалі сваю справу. Першы аналіз на вызначэнне вільготнасці збожжа, які зрабіла тэхнік-лабарант Вольга Кузьміч, паказаў вынік –13 працэнтаў, у той час як па тэхналогіі дапускаецца не больш 14. Між тым, каб зерне трапіла ў групу харчовага, яму яшчэ трэба прайсці выпрабаванне на ўтрыманне засмечанасці, ступені забруджанасці шкоднікамі і абавязковы радыяцыйны кантроль. Як адзначыла радыёлаг Марыя Насковіч, на працягу апошніх год “брудных” проб зерня на хлебапрыёмны пункт гаспадаркі раёна не дастаўлялі.
Усяго ў дзяржаўныя засекі Лунінеччыне сёлета неабходна засыпаць 2050 тон збожжа. У разрэзе культур гэта – жыта, пшаніца, авёс, проса і кукуруза. Закупачныя цэны на зерне застаюцца на мінулагоднім узроўні. Дзяржзаказ “Лунінскага” складае 780 тон.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть