Агропром

Як дбаем, так і маем

Падведзены вынікі работы жывёлаводаў раёна за першае паўгоддзе. Аб іх расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Алег Багук:
– Грамадскі статак буйной рагатай жывёлы за першае паўгоддзе 2014-га ў сельгасарганізацыях раёна налічвае 40137 галоў, што ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 1544 галавы менш. Зніжэнне пагалоўя назіраецца ў СВК “Багданаўка”, “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі”, “Новае Палессе”, ”Чучавічы”, “Хваецкае”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра” і КУП “Міжлескае”.
У той жа час колькасць кароў павялічылася на 35 і склала 16088 галоў, з якіх 14646 – малочнага напрамку. Атрымана 28153,5 тоны малака, або 99,5 працэнта да леташняга ўзроўню. Рост надояў назіраўся ў маі-чэрвені, пасля своечасовага выгану жывёлы на пашу. Гэта найбольш яскрава бачна на прыкладзе СВК “Азярніца” і “Дварэцкі”. У той жа час прамаруджванне з выганам, нізкая вытворчая дысцыпліна і невысокія па харчовай якасці кармы не дазволілі дасягнуць леташніх паказчыкаў па вытворчасці малака СВК “Новае Палессе”, “Велута” і ПУСП “Рэ-дзігерава-Агра”. Мала таго, знізілі надоі больш як на 10 працэнтаў. Добрыя вынікі атрымалі 6 з 16 гаспадарак раёна – гэта філіялы “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” і “Аграграніт”, СВК “Лу-нінскі”, “Дзятлавіцкі”, “Вулькаўскі світанак”, “Азярніца”.
Па ўсіх каналах збыту рэалізавана 24245 тон малака, што складае 97,4 працэнта. Пры даведзенай таварнасці не менш 88 працэнтаў заданне выканалі філіял “Лобчан-скае”, СВК “Хваецкае” і Палеская станцыя. Тады як СВК “Дзятлавіцкі” “Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Азярніца”, “Новае Палессе”, “Чучавічы” і філіял “Аграграніт” таварнага малака мелі менш як 85 працэнтаў ад надоенага.
Гатункам “экстра+вышэйшы” на малочны завод прададзена 75,8 працэнта малака, што на 6,3 працэнта больш, чым летась. У гэтым плане неда-працоўваюць СВК “Велута”,”Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Чучавічы”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра”, ад якіх на рэалізацыю паступіла менш як 60 працэнтаў высакаякаснай прадукцыі.
Валавыя прывагі жывёлы склалі 22589 цэнтнераў, што на 1755 цэнтнераў менш, чым летась. Найбольшае зніжэнне дапушчана ў СВК “Хваецкае”, “Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Чучавічы”, “Новае Палессе” і ПУСП “Рэдзігарава-Агра”.
Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па раёне склалі 513 грамаў. У той жа час у СВК “Новае Палессе”, “Хваецкае”, “Дварэцкі”, “Гарадоцкі” і ПУСП “Рэдзігерава-Агра” яны не дасягаюць і 500 грамаў. Усё гэта з-за адсутнасці кантролю за працоўнай дысцыплінай, ходам кармлення і ўтрымання маладняку з боку спецыялістаў гаспадарак .
На 100 кароў у сярэднім па раёне атрымалі 36 цялят. Нізкі ўзровень пры-плоду назіраецца ў СВК “Багданаўка” – 22, “Дзятлавіцкі” – 25 і “Аграграніце” – 27.
У красавіку прыступілі да асемянення кароў і цялушак пад расцёлы 2015 года, якіх пакрылі на 138 галоў менш, чым летась. А гэта значыць, што ў першым квартале цялят недаатрымаюць СВК “Лу-нінскі”, “Дзятлавіцкі”, “Вулькаўскі світанак”, “Гарадоцкі”, “Міжлескае”. Адпаведна ад ялавых кароў яны не дачакаюцца і належнага малака.
Станоўчая дынаміка назіраецца ў плане захавання жывёлы. За паўгоддзе адбылося зніжэнне паморку – 81 працэнт да леташняга ўзроўню. З улікам унутрыгаспадарчага забою адход склаў 635 галоў (на 267 менш), невытворчае выбыццё – 793 галавы (-162). У цэлым падзеж да абароту статка склаў 0,9 працэнта. Большы ён у СВК “Велута” (2,4%), “Дзятлавіцкі” (1,5%), “Гарадоцкі” (1,4%), “Новае Палессе” (1,3%), “Рэдзігерава-Агра” (1,6%).
Нягледзячы на сістэматычна праводзімыя мера-прыемствы па зніжэнню захворваемасці і падзяжу маладняку, на некаторых МТФ па-ранейшаму адсутнічаюць належныя ўмовы для яго ўтрымання, ацёлаў і прыёму нованароджаных цялят. Не вядзецца кантроль якасці малодзіва, недастаткова медыкаментаў для лячэння і правядзення прафілактычных мера-прыемстваў. Гэта датычыць СВК “Багданаўка”, “Дзятлавіцкі”,”Азярніца”, “Новае Палессе”, “Хваецкае” і ПУСП “Рэдзігерава-Агра”.
Незаўважана наблізіцца час пастаноўкі жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Для гэтага неабходна падрыхтаваць памяшканні: ачысціць ад гною, адрамантаваць і абавязкова правесці дэзінфекцыю. Усё гэта зроблена толькі ў СВК “Хваецкае”, на Палескай станцыі, часткова – у СВК “Вулькаўскі світанак”, “Гарадоцкі”, “Дварэцкі” і “Чучавічы”. Паступілі заяўкі на правядзенне дэзінфекцыі з СВК “Новае Палессе”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра”, філіялаў “Лобчанскае” і “Аграграніт”. Іншыя нават не прыступалі да падрыхтоўкі. МТФ не ўсюды агароджаны і абсталяваны дэзбар’ерамі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть