АгропромЭкономика

За плённыя старанні прымайце віншаванні

 

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2016 год.

У намінацыі “вытворчасць малака” сярод раёнаў Брэстчыны Ганаровага дыплома і грашовай прэміі ў памеры 700 базавых велічынь за першае месца ўдастоены Лунінецкі, які абагнаў Іванаўскі і Пружанскі раёны, што размясціліся адпаведна на другім і трэцім месцах.

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія маюць комплексы па вытворчасці малака, Ганаровы дыплом і грашовая прэмія ў памеры 160 базавых велічынь – за трэцяе месца прысуджана калектыву філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”.

Сярод аператараў машыннага даення кароў пры даенні ў малакаправод па групе гаспадарак з прадуктыўнасцю дойнага статка ў 2016 годзе 5001–6000 кілаграмаў малака другое месца заняла Алена Васільеўна Ільючык з РУП “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства”  (прэміравана ў памеры 60 базавых велічынь).

Сярод аператараў па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы Ганаровы дыплом і прэмію ў памеры  50 базавых велічынь за трэцяе месца заслужыла Людміла Уладзіміраўна Германовіч з дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі”.

Сярод аператараў машыннага даення кароў у даільнай зале (адно звяно) па групе гаспадарак з прадуктыўнасцю дойнага статка ў 2016 годзе 5001–6000 кілаграмаў малака другое месца прысуджана звяну філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” ў складзе  Наталлі Аўраменка, Алены Вараб’ёвай, Алены Кацуба, Ніны Каховіч, Святланы Леўкавец, Святланы Паўловіч, Марыі Цонік і Людмілы Якавец. Іх прэміяльны фонд – 180 базавых велічынь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть