Агропром

Зажынкі «па-гарадоцку»

У мінулую пятніцу ў  дзяржаўным прадпрыемстве “Гарадоцкі” ладзілася самае доўгачаканае  хлебаробскае свята – “Зажынкі”.

На полі з залацістым  ячменем яшчэ да пачатку ўрачыстасці было мнагалюдна і весела: гучалі народныя песні ў выкананні фальклорнага калектыву “Надзея” з Кажан-Гарадоцкага сельскага Дома культуры, ціхенька абмяр-коўвалі пытанні механізатары, вадзіцелі і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. На ўскрайку ў чаканні каманды “на старт” застылі камбайны і аўтамабілі, якімі планавалася ўбіраць і звозіць ураджай. А каб быў ён сёлета багатым, спрыяла надвор’е, у хлебаробаў хапала сіл і ладзілася работа, свята пачалі  з малебна, які адслужыў протаіерэй Свята-Мікалаеўскай царквы Дзімітрый Грыб.

Зазвінелі сярпы ў руках удзельніц “Надзеі”, і вось у суправаджэнні абрадавых песень зжаты першы сноп, а за ім другі і трэці… Іх жанчыны ўручылі прысутным удзел у мерапрыемстве гасцям і ўдзельнікам  жніва – камбайнерам і ва-дзіцелям. Менавіта да іх звяртаўся з самымі  шчырымі пажаданнямі высокіх намалотаў кіраўнік раёна Аляксандр Пачко, а крыху пазней  чыста па-мужчын-ску моцна ціснуў кожнаму мазолістыя далоні. Падзякаваў падначаленым за добрую падрыхтоўку тэхнікі і выказаў надзею, што ўра-джай будзе ўбраны хутка і без страт, дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Епішка. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак рас-тлумачыла ўмовы раённага спаборніцтва і  ўручыла “натхняльныя” прэміі камбайнерам і вадзіцелям, якія сталі прыемным сюрпрызам да падарункаў, атрыманых ад прафкама і адміністрацыі “Гарадоцкага”…

Якім бы ні было прыгожым свята, яно хутка заканчваецца, а наперадзе ў хлебаробаў – напружаная работа. Чатыром экіпажам камбайнаў у складзе Мікалая Боўбеля і Анатоля Ільіча, Мікалая Зосіча і Віталя Скібы, Міхаіла Марковіча і Віктара Веляскевіча, Фурсевіча і Емяльянава, неабходна ўбраць раннія каласавыя на плошчы 1400 гектараў і абмалаціць 60 гектараў грэчкі. А даставіць на зернеток намалочанае  даручаецца вадзіцелям  Мікалаю Гоману, Мікалаю Кіндруку, Віталю Агі-евічу і Васілю Арашкевічу…

Якім ён будзе, сёлетні ўраджай, пакуль невядома: з моманту “Зажынак” прайшло літаральна некалькі дзён, сярод іх два – з дажджамі. Тым не менш у гаспадарцы збожжа ўбралі на плошчы 110 гектараў, намалацілі 412 тон зерня, пры ўраджайнасці 35.7 на круг.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть