Зернятка да зернятка – будзе каравай
Агропром

Зернятка да зернятка – будзе каравай

дворецкийЖніво збожжавых на Лунінеччыне выходзіць на фінішную прамую.

Нядрэнна ладзяцца справы і ў СВК “Дварэцкі”, які мае самыя вялікія плошчы зерневых у раёне – 2496 гектараў. Менавіта тут вызначыўся трэці па ліку экіпаж камбайнераў-тысячнікаў. Павіншаваць Аляксандра Кіндрука і Сяргея Ільючыка з адметным намалотам, уручыць падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі ў панядзелак на ніву прыехалі начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Бойка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дубініч. А ў аўторак з такой жа місіяй у гаспадарку прыбыла старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева. Адзначыць старанне маладых камбайнераў Дзмітрыя Марзы і Андрэя Канапацкага і ўручыць ім падарункі прыехала сакратар раённай арганізацыі БРСМ Юлія Шчур.

Нягледзячы на разгар рабочага дня, папрысутнічаць на ўшанаванні калег не адмовіліся і іншыя экіпажы камбайнаў. Гэта ды цудоўны канцэрт самадзейных артыстаў  Дварэцкага СДК надалі мерапрыемству асаблівую значнасць і ўрачыстасць. Упэўнена, “героі дня” ацанілі яго па вартасці. Аляксандр Кіндрук і Сяргей Ільючык – асобы добра вядомыя на Лунінеччыне. Каля 10 год яны лідзіруюць:  не раз адзначаліся на раённых, абласных і  рэспубліканскіх “Дажынках”. Тым не менш, “зорнай хваробай” не хварэюць і толькі ўпэўнена ідуць да перамогі. Старт сёлетняга сезона для камбайнераў аказаўся не вельмі ўдалым: з-за адсутнасці неабходнай запчасткі на імпартны “Джон Дзір” прастаялі без справы тры дні жніва. Калі ўлічыць, што доўжыцца яно менш як месяц, то гэта нямала. Таму і зразумела іх сёлетняе трэцяе месца ў раённай табліцы лепшых на жніве.

Прызнаючы безумоўнае лідарства    экіпажа ў гаспадарцы, галоўны аграном “Дварэцкага”  Васіль Курак у той жа час не адмаўляе заслужанага ўкладу ва ўборачную кампанію і іншых камбайнераў. Сярод іх – Анатоль Кузьміч, Аляксандр Гавяйновіч, Мікалай Субач… Па словах спецыяліста, уборкі збожжавых засталося на тры дні, а там пачнецца падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых. Наогул, палявыя работы ў гаспадарцы ідуць напружана. І гэта ў асноўным з-за складанасцей з палівам, якое паступае літаральна з калёс. Па гэтай прычыне час ад часу на зернетаку ўтвараліся залежы збожжа. Тым не менш, прастояў тэхнікі на палях не дапускалі. Добрым ураджаем нівы сёлета не радуюць. На многіх участках расліны вымаклі, на іншых і зараз тэхніка грузне. Такія месцы пакінулі падсыхаць. Больш збожжа сабралі толькі на палях, размешчаных на мінеральных глебах. Ячмень там па 45 цэнтнераў на круг “даваў”, а пшаніца – 37. У цэлым па гаспадарцы з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць па 20,8 цэнтнера зерня

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть