Агропром

Жніво пачынаецца з рапсу

редегирово рапсРапс, як каштоўная маслянічная культура і выдатны меданос, вядомы са старажытніх часоў. Аднак асаблівае эканамічнае значэнне набыў толькі ў канцы ХХ стагоддзя.

Годнае месца заняла культура і на палетках Лунінеччыны. Даволі капрызная і патрабавальная да глебы і вільгаці, яна з удзячнасцю адгукаецца на добры догляд. Гэта падкрэсліў і дырэктар ПУСП “Рэдзігерава-Агра” Дзмітрый Малевіч:

– Яшчэ 2 гады таму азімы рапс асаблівымі ўраджаямі не радаваў. З гектара атрымлівалі ў сярэднім па 7-10 цэнтнераў масляністага зерня. Сёлета маем 22. За тыдзень работы абмалацілі 53 працэнты плошчаў. Атрымалі 276 тон зерня. Больш як палову яго намалаціў камбайнер з “Лунінецкага райаграсервіса” Сяргей Асовіч.

Спадзяемся без страт сабраць і астатні ўраджай. Каб не растрэскваліся стручкі, частку раслін апрацавалі спецыяльным склейваючым растворам. На неапрацаваных участках  уборку вядзем парцыённым спосабам: для раўнамернага падсыхання стручкоў спачатку абкасілі  ўскрайкі палёў, затым некалькі разоў (у залежнасці ад шырыні поля) “прайшліся” пасярэдзіне. Такім чынам, каб расліны з усіх бакоў абдзьмуваліся ветрам і падсушваліся на сонцы. Калі ў першыя дні вільготнасць абмалочанага зерня перавышала 19 працэнтаў, то зараз вагаецца ў межах 12-14. Усё яно своечасова дасушваецца і ачышчаецца ад пустазелля. Сёння першыя 20 тон рапсу адправілі на Бярозаўскі камбінат у лік дзяржзаказу, які складае 150 тон. Павёз ураджай вопытны вадзіцель Аляксандр Кірбай.

У мінулую суботу вывелі камбайны на хлебныя нівы. Убралі азімае жыта з 7-гектарнай плошчы, намалацілі 18 тон зерня. Работу прыпынілі дажджы.   

Наша гаспадарка з’яўляецца насенгасам па выро-шчванню траў. Перш чым прыступіць да ўборкі рапсу, завяршылі абмалот купкоўкі  зборнай. Атрымалі 39 тон насення. На наступны год будзем збіраць яшчэ белую і чырвоную канюшыну, якой сёлета пасеялі 90 гектараў.

Працягваем нарыхтоўку кармоў з траў другога ўкосу: рыхтуем і звозім на склад сена, закладваем сянаж. Пры заданні 8000 тон гэтага корму маем ужо 6000. Заданне выканаем абавязкова. Для гэтага хапае ў нас траў і тэхнікі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть