Агропром

Жніво ў маладзёжным рытме

Синкевичи 01

Уборачная кампанія, што стартавала ў дзяржаўным прадпрыемстве «Сінкевіцкі» ў панядзелак, сёлета мае адметную асаблівасць. Чатыры з пяці экіпажаў камбайнаў узначальваюць маладыя работнікі.

Добрага ўраджаю і плённай працы камбайнерам, вадзіцелям і  прадстаўнікам іншых службаў, шчыра пажадалі падчас «Зажынак» кіраўнік «Сінкевіцкага» Віктар Дзеніскавец, начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Барыс Абравец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак і іншыя госці.

Уважліва і сур’ёзна слухалі настаяцеля Мокраўскага праваслаўнага храма ў гонар Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы Лявонція Пяшко. Адслужыўшы малебен аб поспеху ў справе і здароўі ўсіх удзельнікаў, ён благаславіў людзей, асвяціў тэхніку і ўручыў абразкі.

Синкевичи 03

Права зжаць першыя каласы новага ўраджаю жыта атрымалі жыхаркі Сінкевіцкага сельсавета Марыя Юнкевіч, Кацярына Чарнавокая і Марыя Бакуновіч. Пад гукі старой беларускай абрадавай песні жанчыны  ўручылі сноп дырэктару дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі» Віктару Дзеніскаўцу. З задавальненнем удзельнікі свята пачаставаліся караваем з мінулагодняга ўраджаю, які спякла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Алена Вайцяхоўская. Неўзабаве ў поле выйшлі камбайны Сяргея Капліча, Міхаіла Рудзько, Івана Лукашэвіча, Мікалая Рудзько і Максіма Клеўжыца. Услед за імі «баявую пазіцыю» занялі вадзіцелі Сяргей Анцыбор і Анатоль Капліч – іх аўтамабілі «МАЗ» задзейнічаны на перавозцы збожжа. Не давялося доўга чакаць сваёй чаргі і МТЗ-2022 з рулонным прэс-падборшчыкам, на якім шмат год шчыруе механізатар Сяргей Шулякоўскі. Яго сын Міша – школьнік, які марыць працягнуць прафесію бацькі…

Синкевичи 04

Прайшло некалькі хвілін, а ўся тэхніка ў полі працавала, як адладжаны механізм. Па словах галоўнага агранома дзяржаўнага прадпрыемства “Сінкевіцкі” Ірыны Антановіч, сёлета тут плануецца ўбраць плошчу ў 2012 гектараў, з якіх  1650 – збожжавыя і зернебабовыя культуры.

Синкевичи 02

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть