Агропром

Зімой – з вітамінамі

ярмарка микашиБойкі гандаль агароднінай і іншай сельскагаспадарчай прадукцыяй сабраў на кірмашы ў Мікашэвічах многа народу.
Прадстаўнікі амаль паўсотні розных аграрных і гандлёвых арганізацый, фермерскіх гаспадарак і прыватнікаў з усёй Лунінеччыны і суседніх раёнаў прывезлі ў горад гранітаздабытчыкаў свае тавары. Асартымент адрозніваўся разнастайнасцю, а кошт, пры выдатнай якасці прадукцыі, – даступнасцю. Напрыклад, кошт за кілаграм бульбы вагаўся ў межах 1500-3000 рублёў, морквы – 900-4000, буракоў – 1500-3150, капусты – 2000-3000. Тут можна было запасціся свежымі памідорамі, агуркамі, перцамі і яблыкамі, збожжам, набыць саджанцы, часнок, журавіны, мёд і іншую прадукцыю. Як і ў мінулыя гады, попытам карысталіся салома, арганічнае ўгнаенне і сена, якія рэалізаваліся, у літаральным сэнсе, “з колаў”. Доўгая чарга з пакупнікоў утварылася і каля аўтапрылаўкаў са свінінай і мяснымі паўфабрыкатамі.
Улічваючы разнастайнасць прадстаўленай прадукцыі і святочнае афармленне гандлёвых радоў, дыпломамі за актыўны ўдзел у кірмашы адзначаны СВК “Гарадоцкі”, “Новае Палессе” і “Дварэцкі”. Паклапаціліся арганізатары мерапрыемства і пра адпачынак для гараджан. Непадалёку ад “прылаўкаў на колах” яркія рознакаляровыя шатры развярнуў выязны гандаль, арганізаваны ОРСам станцыі Лунінец, філіяламі “Мікашэвіцкае РГП” і “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства. Усе жадаючыя змаглі цікава правесці час, праверыць сваю сілу, кемлівасць і спрытнасць на розных атракцыёнах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть