Агропром

Зямля – любоў мая…

У 1986-ым Юрыю БОЎБЕЛЮ было 12 год.  Падлеткавая памяць дакладна занатавала падзеі той даўняй вясны.

Ад недахопу інфармацыі па людзях вольна гулялі чуткі, шчодра прыпраўленыя расказамі пра жахі Чарнобыльскай катастрофы. І ўсё ж усведамленне таго, што на людзей абрынулася і насамрэч страшная бяда, прыйшло значна пазней. Сёй-той з землякоў рызыкнуў пакінуць родныя мясціны, шукаючы паратунку далёка за межамі Беларусі. Сям’я Боўбеляў засталася жыць у Манасеева. Як заўсёды старанна працавалі ў калгасе, гадавалі дзяцей.

Не ўяўляў сябе ўдалечыні ад родных мясцін і Юрый. Адразу пасля школы ўладкаваўся ў родную гаспадарку “Запаветы Ільіча”, адслужыў у арміі і вярнуўся, каб назаўсёды, па прыкладу бацькі, звязаць свой лёс з роднымі палеткамі.

Сёння Юрый Міхайлавіч – адзін з самых вопытных і аўтарытэтных механізатараў у “Рэдзігерава-Агра”. Стараннай працай даказвае, што перад настойлівасцю і ўменнем чалавека адступае нават такі нябачны вораг, як радыяцыя. Маючы ў распараджэнні новую тэхніку і сучасныя тэхналогіі, у гаспадарцы на землях, якія раней былі пазначаны радыяцыйнымі плямамі, навучыліся атрымліваць чыстую прадукцыю.

Спадзяюцца на добры ўраджай і сёлета. Яравы клін займае ў ПУСП “Рэдзігерава-Агра” 1200 гектараў, з якіх 600 – адвялі пад зерневыя культуры. Сяўба іх ужо закончана. Механізатары, у ліку якіх і Юрый Боўбель, займаюцца пасевам яравога рапсу і аднагадовых культур.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть