Экономика

ДОМІК НА ПРЫПЯЦІ

Непаўторныя пейзажы ландшафтаў Палесся, багацце і разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету заўсёды прыцягваюць аматараў прыроды.
Напрыканцы мінулага года быў створаны эколага-асветніцкі цэнтр заказніка “Сярэдняя Прыпяць”. Ён размешчаны ў 50 метрах ад ракі і можа адначасова размясціць да 10 чалавек. Для непасрэднага знаёмства з тэрыторыяй прапаноўваюцца два турыстычныя маршруты – пешы і экстрэмальна-пазнаваўчы водны. Сёлета запланаваны работы па стварэнню экалагічнай трапы працягласцю 2,5 кіламетра для правядзення экскурсій. Плануецца размясціць на ёй альтанку для адпачынку, абсталяваць месцы прыёму ежы, аглядную вышку, кармушкі для жывёл, мосцік праз ручай, палатачны гарадок, драўляны насціл праз балота.
У распараджэнні турыстаў – камфартабельны домік. Сталовая комната ўкамплектавана мікрахвалевай печчу, газавай плітой, халадзільнікам і іншымі электрапрыборамі, неабходным посудам. На кухні таксама ёсць невялікая печ, дзе можна прыгатаваць шашлык ці барбекю. Для аматараў спакою – комната з камінам. Побач можна разбіць палатачны лагер, узяць на пракат лодку, веласіпеды, палаткі, спальнікі. Ёсць магчымасць пракаціцца з егерам на маторнай лодцы.
У планах супрацоўнікаў ДПУ “Заказнікі рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць” і “Лунінскі”, дзе вядучым спецыялістам працуе Святлана ЧАРНАВОКАЯ, будаўніцтва пляцоўкі для гульні ў міні-футбол, валейбол, тэніс, горкі для катання на санках зімой, абсталяванне пляжа. Упэўнены, яны абавязкова здзейсняцца, а наша Прыпяць будзе такім жа цікавым і папулярным, як цяпер Белавежская пушча, Браслаўскія азёры і іншыя вядомыя месцы нашай рэспублікі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть