На шляху да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва
Экономика

На шляху да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

семинар 8

Харчовая бяспека краіны –адна з важнейшых задач, якая стаіць перад вытворцамі сельгаспрадукцыі. Вырашыць яе і забяспечыць рынак якаснай прадукцыяй пад сілу фермерам. Але, працуючы на зямлі, у іх не заўсёды ёсць магчымасць знайсці шлях да пакупнікоў. Для гэтага існуе Белкаапсаюз, які мае 10,5 тысячы гандлёвых кропак. А яшчэ – 2,5 тысячы аб’ектаў грамадскага харчавання, 134 – прыдарожнага сэрвісу, 147 рынкаў. На ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва вытворцаў і прадаўцоў быў накіраваны рэспубліканскі семінар-нарада, які прайшоў на базе Лунінецкага райспажыўтаварыства.

Госці з розных куткоў Беларусі сабраліся ў ГДК. Перад пачаткам пасяджэння яны мелі магчымасць азнаёміцца з выставай прадукцыі, якую гатовы пастаўляць на рынкі краіны фермеры Брэстчыны і мясцовыя кааператары.

Спыніўшыся каля століка з насеннем, якое прапаноўвала прадпрыемства “Брестсортсемовощ”, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў засяродзіў увагу на тым, што, напрыклад, цыбуля-сявок прывезена з Галандыі, а не вырашчана на беларускіх палетках. Гэта датычыць і іншага насеннага матэрыялу. Прыемна здзівілі эстэтычнасцю расфасаваныя бульба і морква фермерскай гаспадаркі “Навіцкіх”. Многія кааператары, у тым ліку сталічныя, праявілі зацікаўленасць у супрацоўніцтве і папрасілі прэйскурант цэн. У сваю чаргу Уладзімір Навіцкі расказаў, што з райспажыўтаварыствам наладжана сувязь, і прадукцыя заўсёды ёсць на прылаўках мясцовых магазінаў. Што датычыць работы з іншымі прадпрыемствамі кааператыўнага гандлю, то тут ёсць складанасці. Па яго словах, арганізацыю паставак прадукцыі неабходна наладзіць шляхам заключэння доўгатэрміновых дагавораў на канкрэтную прадукцыю. Пакуль жа фермер арыентуецца на расійскі рынак, дзе беларускія морква і бульба карыстаюцца попытам.

Філіял “НВК “Палессе” прыемна здзівіў разнастайнасцю хлебабулачных, мясных і каўбасных вырабаў. Дырэктар Іван Соц расказаў аб тым, як удаецца трымаць марку, павялічваць асартымент з акцэнтам на якасць прадукцыі. Па выніках мінулага года рэнтабельнасць вытворчасці склала 7 працэнтаў.

Шмат цёплых слоў і водгукаў атрымала экспазіцыя кандытарскіх і кулінарных вырабаў філіяла “Грамадскае харчаванне”. У чарговы раз кааператары пераканалі, што іх фантазіі, майстэрству і густу няма межаў. Кожная страва – сапраўдны шэдэўр, які ўпрыгожыць стол да любога свята.

Валерый Іваноў, адкрываючы пасяджэнне, адзначыў, што месцам правядзення семінара Брэстчына выбрана невыпадкова, бо менавіта ў гэтым рэгіёне сканцэнтравана найбольшая колькасць вытворцаў той прадукцыі, у якой маюць патрэбу спажыўцы. А Лунінеччына з’яўляецца асноўным пастаўшчыком клубніц. За мінулы год работа з сялянскімі і фермерскімі гаспадаркамі актывізавалася, але яе трэба ўпарадкаваць. Гэта значыць, шукаць узаемавыгадныя ўмовы і перагледзець асартымент.

Кааператары разумеюць, што для вытворцаў важным з’яўляецца пытанне разлікаў. У ідэале гэта павінна быць папярэдняя аплата, на якую звычайна ідуць неахвотна. І ўсё ж, выйсце можна знайсці. Фермеры не адмаўляюцца заключаць доўгатэрміновыя дагаворы, але іх цікавіць цана. Яна ж важная і для кааператараў, якія, у сваю чаргу, выказалі незадаволенасць тым, што асобныя вытворцы ім прадаюць сельгаспрадукцыю па больш высокім кошце, чым, напрыклад, таму ж “Еўраопту”.
Што датычыць асартыменту, то як высветлілася, у продаж паступае часнок, завезены з Кітая, а зяленіва – з Галандыі. Ды і іншай агародніны з замежжа хапае, хаця многае можна вырошчваць і ва ўмовах Беларусі. Гэтыя і іншыя пытанні ўзнімаліся падчас адкрытага дыялогу.

Начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скрыпель дэталёва прааналізавала праведзеную работу, адзначыўшы, што за мінулы год супрацоўнічалі з 250 фермерамі, з якімі заключылі 634 дагаворы. Яна ж адзначыла, што вытворцы павінны больш увагі надаваць якасці прадукцыі, таварнаму выгляду і адпаведнасці санітарным нормам. Аксана Іванаўна агучыла лічбы аб’ёмаў нарыхтовак на бягучы год. Так, кааператары маюць патрэбу ў набыцці 35 тысяч тон бульбы і 56 тысяч тон агародніны.

Старшыня Брэсцкага аблспажыўсаюза Леанід Янковіч расказаў, як пастаўлена работа па закупу і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Ён жа ўручыў узнагароды кіраўнікам фермерскіх гаспадарак, якія з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі. У іх ліку і наш зямляк Уладзімір Навіцкі.

семинар 7

На семінары разгледжаны і шэраг іншых пытанняў. У мера-прыемстве бралі ўдзел старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко і райсавета – Віктар Рафаловіч.

семинар 6 семинар 9 семинар 5 семинар 4 семинар 2 семинар 1

 

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть