Наша консультация

Аб “замарожаных” выліках і не толькі

З 25 ліпеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 361 ад 21.07.2014 г. “Аб асобных пытаннях падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку, пераацэнкі маёмасці і спагнання арэнднай платы”, а таксама ўнесены іншыя змяненні.
Так, Указам устаноўлена адтэрміноўка на 90 дзён права на вылік “увазнога” падатку на дабаўленую вартасць для імпарцёраў тавараў. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на плацельшчыкаў падатку, якія ажыццяўляюць увоз тавараў з тэрыторый дзяржаў, з якімі ёсць мытны кантроль і афармленне, а таксама краін Мытнага саюза. Новы парадак дзейнічае ў адносінах тавараў, якія ўвезены (набыты) з 25 ліпеня па 31 снежня 2014 года. Адтэрміноўка ўстаноўлена толькі для тавараў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у нязменным выглядзе і стане.
Для тых тавараў, які будуць увезены ў гэты ж перыяд, але выкарыстоўвацца пры вытворчасці прадукцыі, выкананні работ, аказанні паслуг або прыняты да ўліку ў якасці асноўных сродкаў, вылік “увазнога” падатку на дабаўленую вартасць робіцца ў тым справаздачным перыядзе, у якім дадзеныя тавары накіраваны на вызначаныя мэты, але не пазней 90 каляндарных дзён з даты іх выпуску на мытную тэрыторыю рэспублікі (з далёкага замежжа) або даты іх прыняцця на ўлік (з краін Мытнага саюза).
Унесены таксама змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб спагнанні арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знахо-дзяцца ў дзяржаўнай уласнасці”. З 25 ліпеня юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі – плацельшчыкі падатку па спрошчанай сістэме падаткаабкладання абавязаны вылічваць і ўплачваць арэндную плату за зямельныя ўчасткі, якія выкарыстоўваюцца не па мэтаваму прызначэнню, не выкарыстоўваюцца на працягу тэрмінаў, вызначаных заканадаўчымі актамі, і заняты да афармлення правазасведчваючых дакументаў.
У сувязі з тым, што змяненні, прадугледжаныя Указам, распаўсюджваюцца на папярэдні перыяд, юрыдычным асобам неабходна прадаставіць у падатковы орган разлікі сум арэнднай платы за зямельныя ўчасткі з унесенымі змяненнямі і дапаўненнямі не пазней як 20 жніўня 2014 года, а таксама зрабіць аплату да 22 жніўня 2014 года.
Змяненні, якія датычаць парадку пераацэнкі і ўліку курсавой розніцы, уступяць у сілу з 1 студзеня 2015 года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне: 2-12-70, 2-38-91.
Людміла МАРЦІНКЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть