Наша консультация

Адчужэнне аб’ектаў нерухомасці

налогГрамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не жывуць пастаянна на тэрыторыі нашай краіны, а таксама іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія не маюць права на льготы згодно з заканадаўствам, пры адчужэнні аб’ектаў нерухомасці (дом, гараж, кватэра) павінны зрабіць уплату падаткаў зямельнага і на нерухомасць за фактычны перыяд знаходжання ва ўласнасці, уключаючы месяц, у якім будзе праведзена адчужэнне.

Пры заключэнні дагавора куплі-продажу да атрымання даведкі аб уплаце названых вышэй падаткаў, а таксама падаходнага, фізічная асоба павінна прадаставіць у інспекцыю падатковую дэкларацыю і зрабіць адпаведную ўплату падаходнага падатку. Даведка выдаецца на працягу 5 дзён з моманту падачы заявы з 8.00 да 19.00 у рабочыя дні, з 9.00 да 13.00 — у суботу.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце з грамадзянамі па заяўляльным прынцыпе “адно акно” можна атрымаць па тэл. 6-28-41.

Кацярына ПЛЯЦЮК,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть