Наша консультация

“Адно акно” ў дзеянні

Часцей за ўсё за даведкай аб выплаце падаткаў – падаходнага з фізічных асоб, зямельнага і на нерухомасць, пры адчужэнні аб’екта нерухомай маёмасці (жылога дома, гаража, кватэры), звяртаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна не пражываюць на тэрыторыі краіны, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.
Сёлета за выдачай такіх даведак у інспекцыю звярнуліся 20 фізічных асоб. Падставай для іх прадастаўлення з’яўляецца выплата зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за фактычны перыяд знаходжання ва ўласнасці адчужаемага аб’екта, уключаючы месяц, у якім бу-дзе спынена права ўласнасці. Акрамя таго, пры адчужэнні аб’екта нерухомай маёмасці шляхам заключэння дагавора куплі-продажу, для атрымання даведкі фізічнай асобе неабходна падаць падатковую дэкларацыю і выплаціць належную суму падаходнага падатку.
Даведка выдаецца на працягу 5 рабочых дзён з дня падачы заявы.
Больш падрабязную інфармацыю аб працы з грама-дзянамі па заяўляльным прынцыпе «адно акно» можна атрымаць па тэлефоне 2-28-41.
Кацярына ПЛЯЦЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть