Наша консультация

Адзіны падатак на даход

З 1 студзеня 2014 года ўстаноўлены новы асаблівы рэжым падаткаабкладання ў выглядзе адзінага падатку на ўменены (вмененный) даход.
Плацельшчыкамі яго з’яўляюцца арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанню паслуг па тэхнічным абслугоў-ванні і (або) рамонце аўтамотатранспартных сродкаў і іх кампанентаў. Спісачная колькасць работнікаў такога суб’екта гаспадарання – не больш за 15 чалавек.
Уменены даход вылічваецца як здабытак базавай даходнасці на аднаго работні-ка ў месяц і сярэдняй колькасці работнікаў арганізацыі за справаздачны месяц. Зараз гэта сума складае 26 мільёнаў рублёў. Стаўка падатку – 5 працэнтаў. Такім чынам, адзіны падатак складае 1,3 мільёна рублёў на аднаго работніка.
Пры перавышэнні выручкі ад рэалізацыі паслуг над умененым даходам за каляндарны месяц сума перавышэння ўключаецца ў падатковую базу і абкладаецца адзіным падаткам.
На плацельшчыкаў ускладаецца абавязак па забеспячэнню паасобнага ўліку выручкі ад рэалізацыі паслуг па абслугоўванню і рамонту. У выручку ўключаецца кошт маёмасці (у тым ліку матэрыялаў, тэхнічных вадкасцей, камплектуючых, запасных частак), выкарыстанай пры аказанні гэтых паслуг, за выключэннем той, што належыць заказчыку і прынятай ад яго для аказання такіх паслуг.
Абароты па рэалізацыі паслуг па абслугоўванню і рамонту, аказаных плацельшчыкам адзінага падатку, не прызнаюцца аб’ектам падаткаабкладання падатку на дабаўленую вартасць.
Пры вызначэнні валавага прыбытку для мэт вылічэння падатку на прыбытак не ўлічваецца выручка ад рэалізацыі паслуг па абслугоўванню і рамонту, а таксама затраты па вытворчасці і рэалізацыі гэтых паслуг і сума адзінага падатку.
У дачыненні да даходаў (выручкі), якія не адносяцца да дзейнасці па аказанню паслуг па тэхнічным абслугоўванні і (або) рамонту, падатак на прыбытак вылічваецца і выплачваецца ў агульным парадку.
Падатковым перыядам адзінага падатку прызнаецца каляндарны месяц. Падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку неабходна прадставіць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік не пазней 20-га чысла, а рабіць выплату названага падатку – не пазней 22-га чысла месяца, які ідзе за прайшоўшым падатковым перыядам.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у падатковай інспекцыі: г. Луні-нец, вул. Я.Коласа, 50 або па тэлефоне 2-12-70.
Іна ЛІПСКАЯ, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў ІМПЗ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть