Наша консультация

Асаблівасці вылічэння падатку на дабаўленую вартасць

Уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

З 1 студзеня 2017 года аб’ектам падаткааб-кладання падатку на дабаўленую вартасць прызнаецца перадача абанентам субабанентам усіх відаў атрыманых энергіі, газу, вады. Гэтыя змяненні не закрануць арэндныя адносіны. У прыватнасці, па вяртаемым арандатарам набытых паслугах (за цепла- і электраэнергію, вываз смецця, водаадвядзенне і г.д.) арэндадаўцы, як і раней, будуць перавыстаўляць ПДВ (з афармленнем электроннага рахунка-фактуры).

“Звузілася” льгота ў частцы работ (паслуг) па здзелках з нерухомай маёмасцю, якія аказваюцца фізічным асобам. Ад ПДВ вызваляюцца толькі работы (паслугі) па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур у адносінах нерухомай маёмасці.

Працягнута абмежаванне выліку сум “мытнага” падатку на дабаўленую вартасць у адносінах тавараў, увезеных на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з-за межаў ЕАЭС. Цяпер ён будзе рабіцца з адтэрміноўкай не 90 дзён, а 60. Дазволена не аднаўляць падатковыя вылікі пры страце тавараў у межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам.

Згодна з удакладненнямі, сумы “ўваходнага” падатку на дабаўленую вартасць па затратах, панесеных да пачатку рэканструкцыі (мадэрнізацыі) раней прынятых на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў і з’яўляючыся ўкладаннямі ў доўгатэрміновыя актывы, могуць прымацца да выліку толькі з даты пачатку будаўніцтва.

Адменены абавязак вя-дзення кнігі пакупак буйнымі плацельшчыкамі. Выключана льгота па ПДВ у адносінах паслуг па перавозцы пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Замацавана стаўка ПДВ у памеры 25 працэнтаў і штомесячны справаздачны перыяд па паслугах электрасувязі. Цяпер нельга прымаць да выліку ПДВ па пярвічных уліковых і разліковых дакументах. Нават пры збоях работы Партала трэба абавязкова ствараць і выстаўляць электронныя рахункі-фактуры ва ўстаноўлены тэрмін – не пазней як 5 працоўных дзён з дня аднаўлення праца-здольнасці Партала.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефоне 2-12-70.

Іна ЛІПСКАЯ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть