Наша консультация

Ці можна працаваць на чужой радзіме?

“Я – іншаземец, у Лунінцы пражываю часова. На якіх умовах магу ўладкавацца на працу?”. Адказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС Анатоль МОЛЧАН:
– Ёсць Закон “Аб знешняй працоўнай міграцыі”, які дазваляе іншаземцам працаваць на тэрыторыі нашай краіны, праўда, пры асаблівых умовах. Працаўладкаванне ў Беларусі замежных грамадзян, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў нас, можа ажыццяўляцца пры садзейнічанні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў ці замежных арганізацый, што аказваюць паслугі па падборы персаналу.
Працоўныя мігранты могуць працаваць у Рэспублі-цы Беларусь пры наяўнасці спецыяльнага дазволу, які выдаецца па хадайніцтву наймальніка, і заключэнні працоўнага дагавору. Калі работнік працуе ў некалькіх наймальнікаў, такі дазвол павінен быць атрыманы ад кожнага з іх. Ён выдаецца па прадастаўленню ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі заявы працоўнага мігранта, ксеракопіі нацыянальнага пашпарту і дакумента, які пацвярджае ўнясенне аплаты ў памеры 5 базавых велічынь за атрыманне і 3 базавых велічынь за працяг спецыяльнага дазволу.
Заўважу, калі ў наймальніка працуе больш як 10 такіх работнікаў, ён абавязаны атрымаць у Дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС дазвол на прыцягненне замежнай рабочай сілы. Для гэтага неабходна прад’явіць: заяву; дакумент для выезду за мяжу замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, з якімі прадугледжваецца заключыць працоўныя дагаворы; праект працоўнага дагавора, падпісаны наймальнікам; гарантыйнае пісьмо, якое пацвярджае магчымасць размяшчэння іншаземцаў; дакумент, пацвярджаючы аплату (кошт паслугі – 5 базавых велічынь, для грамадзян-інвестараў – бясплатна).
І яшчэ. Замежныя грамадзяне ў Беларусі не могуць быць прыняты на дзяржаўную службу ў дзяржаўныя структуры, у органы ўнутраных спраў, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, фінансавых расследаванняў, а таксама працаўладкавацца ў ваенізаваную ахову.
Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть