Ці вызваліць кватэра ад збору за «дармаедства»?
Наша консультация

Ці вызваліць кватэра ад збору за «дармаедства»?

тунеядецЯ не працую па стану здароўя, але не з’яўляюся ні інвалідам, ні пенсіянерам. Аднак пры гэтым афіцыйна па дагаворы найму здаю кватэру і штомесяц плачу падаходны падатак. Ці павінен буду плаціць падатак за “дармаедства”?

Адказвае галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ па Лунінецкім раёне Кацярына ПЛЯЦЮК:

— У адпаведнасці з пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2015 г. “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў вызваляюцца асобы, якія ўплацілі падаходны падатак з фізічных асоб за адпаведны падатковы перыяд у памеры не менш як 20 базавых велічынь. Калі гэта сума менш, то давядзецца даплаціць. Напрыклад, грамадзянін на працягу 2015 года здаваў унаём аднапакаёвую кватэру ў Лунінцы і ўплаціў падатак у фіксаванай суме ў памеры 1 мільён 5 тысяч рублёў. Збор за 2015 год складае 3 мільёны 600 тысяч пры базавай велічыні ў 180 тысяч рублёў. Такім чынам, у гэтым выпадку грамадзяніну давядзецца зрабіць даплату ў суме 2 мільёны 595 тысяч рублёў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть