Да ведама рэлігійных арганізацый
Наша консультация

Да ведама рэлігійных арганізацый

налоговаяУ адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь не прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання падаткамі на нерухомасць і зямельны культавыя капітальныя збудаванні, аб’екты звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва і зямельныя ўчасткі рэлігійных арганізацый (аб’яднанняў), зарэгістраваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам. У тым ліку ў выпадку здачы ў арэнду, іншае бязвыплатнае карыстанне капітальных збудаванняў аб’ектаў, іх частак, размешчаных на такіх участках, іншым рэлігійным арганізацыям.

Пры адсутнасці праваўстаноўчых дакументаў на культавыя будынкі і зямельныя ўчасткі, а таксама пры наяўнасці аб’ектаў нерухомай маёмасці, якія належаць абкладанню падаткам на нерухомасць (гараж, гандлёвы ларок і іншыя, што не адносяцца да культавых збудаванняў), рэлігійная арганізацыя з’яўляецца плацельшчыкам названых вышэй падаткаў і абавязана прадаставіць у інспек-цыю МПЗ падатковыя дэкларацыі (разлікі).

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, для афармлення праваўстаноўчых дакументаў на культавыя будынкі і зямельныя ўчасткі неабходна звяртацца ў тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці (БТІ).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне па тэлефонах: 2-38-91, 2-12-70.

Людміла МАРЦІНКЕВІЧ,
намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый
інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть