Наша консультация

Дакументы падавайце загадзя

Згодна з пунктам 3 пастановы Саўміна Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2008 г. №253 і змяненнямі, унесенымі пастановай Саўміна ад 11.01.2014 г. №15, прадастаўленне дакументаў у электронным выглядзе па атэстацыі рабочых месцаў, праведзенай арганізацыямі ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, ва ўпраўленне (аддзелы) дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:
да 31 снежня 2014 года – па атэстацыі, дзеючай на 1 студзеня 2014 года;
да 1 студзеня 2017 года – па атэстацыі, дзеючай на 1 студзеня 2009 года.
Пералік падаваемых дакументаў устаноўлены пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2014 г. №4 “Аб прадастаўленні наймальнікамі дакументаў па атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы ў электронным выглядзе”.
У той жа час лічым мэтазгодным растлумачыць, што няварта адкладваць падачу пералічаных дакументаў да снежня 2014 года. Для загрузкі звестак, прадастаўляемых наймальнікам у банк дадзеных, спецыялісты аддзелаў дзяржаўнай экспертызы павінны праверыць іх на паўнату ўтрымання дадзеных, карэктнасць запаўнення і правільнасць афармлення.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть